Вы тут

Сёння апошні дзень прыёму заявак на нацыянальны адбор «Еўрабачання-2020»


Сёння апошні дзень прыёму заявак на нацыянальны адбор міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне-2020».


Нагадаем, ён праходзіць у тры этапы: разгляд дасланых заявак і жывое праслухоўванне ўдзельнікаў (вынікі яго будуць абвешчаны 27 студзеня), фінал адборачнага тура ў фармаце гала-канцэрта і выбар пераможцы гледачамі і журы (да 6 сакавіка) і ўласна падрыхтоўка афіцыйнага прадстаўніка Беларусі да выступлення ў Ратэрдаме.

Па-ранейшаму ўзяць удзел у беларускім адборы могуць не толькі нашы суайчыннікі, але і замежнікі і асобы без грамадзянства, якія жывуць у нашай краіне, пры ўмове, што выканаўцам споўнілася як мінімум 16 гадоў, а конкурсная песня не гучала і не была камерцыйна рэалізаваная да 1 верасня мінулага года. Заяўкі дасылаюцца праз афіцыйны сайт Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by. Як расказалі «Звяздзе» ў медыяхолдынгу, сярод прэтэндэнтаў ёсць і навічкі, і вядомыя артысты, а таксама выканаўцы і калектывы, якія штурмуюць нацыянальны адбор ужо не першы раз.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».