Вы тут

ВУП Беларусі у 2019 годзе вырас на 1,2%


ВУП Беларусі у 2019 годзе вырас на 1,2% у параўнанні з 2018 годам, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.


Паводле першай ацэнкі, аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў Br132 млрд, або ў супастаўных цэнах 101,2% да ўзроўню 2018 года.

Індэкс-дэфлятар ВУП у 2019 годзе па адносінах да папярэдняга года склаў 106,5%.

Як паведамлялася, у 2019 годзе рост ВУП Беларусі быў запланаваны на ўзроўні 4%.

Адным з ключавых паказчыкаў эфектыўнасці работы ўрада на 2020 год з'яўляецца рост валавога ўнутранага прадукту на 2,8%. Па прагнозах, у першым квартале рост ВУП павінен скласці 0,7% (1,6% у першым паўгоддзі, 2,2% у студзені-верасні, 2,8% па выніках года) .

Прэв'ю: Depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.