15 студзеня ўвечары ў МНС паступіла паведамленне пра пажар на тэрыторыі ААТ "Барысаўдрэў" у Барысаве. Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, высветлілася, што адкрытым полымем гарыць бункер цыклона. Цыклон стаіць асобна, металічны, памерамі 4х6 метраў і вышынёй 10 метраў, гаворыцца на сайце МНС Беларусі.
20 чалавек пакінулі будынак цэха самастойна. Пацярпелых няма. Пажар лакалізаваны і ліквідаваны ратавальнікамі. У цяперашні час цэх працуе ў штатным рэжыме. Прычына таго, што адбылося, высвятляецца.
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.