Вы тут

Румас: Беларусь прапрацуе з Латвіяй магчымасць прамой пастаўкі электраэнергіі


Беларусь прапрацуе з Латвіяй магчымасць прамой пастаўкі беларускай электраэнергіі, заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас журналістам па выніках сустрэчы з прэм'ер-міністрам Латвіі Крыш'янісам Карыньшам, піша БЕЛТА.


"У прыватнасці, мы абмяркоўвалі пытанні энергетыкі. Дамовіліся, што нашы міністэрствы энергетыкі прапрацуюць пытанне прамой пастаўкі электраэнергіі ў Латвію, а не праз сумежныя краіны", - сказаў Сяргей Румас.

На думку прэм'ер-міністра, вельмі вялікі патэнцыял для супрацоўніцтва ёсць у сферы грузаперавозак. "Беларусь як краіна, якая не мае выхаду да мора, вельмі зацікаўлена ў патэнцыяле латвійскіх партоў для перавалкі самых разнастайных беларускіх грузаў. І мы таксама дамовіліся, што ў рабоце міжурадавай камісіі, якую ўзначальваюць нашы міністры транспарту, гэта пытанне будзе адным з асноўных", - растлумачыў кіраўнік беларускага ўрада.

Сяргей Румас звярнуў увагу, што адносіны Беларусі і Латвіі развіваюцца вельмі дынамічна, наладжана добрае супрацоўніцтва на палітычным узроўні. "Мы вельмі ўдзячны Латвіі за тое, што яна аказвае дапамогу нам у выбудоўванні добрых, даверных адносін з Еўрасаюзам, дапамагае выбудаваць інвестыцыйнае, крэдытнае супрацоўніцтва", - падкрэсліў ён.

Што датычыцца ўзаемнага тавараабароту, у 2019 годзе ён некалькі прасеў, аднак кіраўнік беларускага ўрада ўпэўнены, што ў 2020 годзе ўдасца выправіць сітуацыю.

"Патэнцыял развіцця адносін з Латвіяй, напэўна, найбольшы сярод усіх нашых краін-суседзяў. І менавіта ад урадаў залежыць, наколькі мы зможам яго сёння рэалізаваць", - рэзюмаваў Сяргей Румас.

Як паведамлялася раней, Латвія не выключае магчымасці куплі электраэнергіі ў Беларусі. Гэта тэма абмяркоўвалася ў тым ліку ў кантэксце ўводу Беларускай АЭС. Кабінет міністраў Латвіі падтрымаў прапанову Міністэрства эканомікі аб тым, што ў выпадку прыпынення Літвой гандлю электраэнергіяй з Беларуссю, гандаль будзе перанесены з літоўскага на латвійскую граніцу для забеспячэння прамых паставак.

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».