Вы тут

Klaipedos nafta гатовая перавальваць сырую нафту для Беларусі


Літоўская кампанія па пагрузцы нафтапрадуктаў Klaipedos nafta кажа, што атрымала просьбу ад Беларусі аб дапамозе ў перавалцы сыравіны, якая ўвозіцца для нашай краіны, перадае delfi.lt.


Гэта пацвердзіў BNS часовы дырэктар кампаніі па нафтабізнэсу Гедрус Сабаляўскас. "Мы атрымалі запыт ад беларускіх кліентаў адносна імпарту сырой нафты праз наш тэрмінал у студзені", - пракаментаваў BNS Сабаляўскас.

Паводле яго слоў, Klaipedos nafta гатовая перавальваць сырую нафту з судоў.

Прадстаўнік Klaipedos nafta Арынта Бракаўскайтэ пацвердзіла BNS, што паступіла просьба ад беларускага манапаліста экспарту нафтапрадуктаў "Беларуская нафтавая кампанія" (БНК). Яна экспартуе прадукцыю асноўных беларускіх заводаў - Мазырскага НПЗ і НПЗ "Нафтан" у Наваполацку.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».