Вы тут

Беларускія ратавальнікі адправяцца ў Турцыю


Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі паведаміў міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка.


— Летась мы ўдзельнічалі ў гуманітарных аперацыях. Былі сфарміраваны і дастаўлены гуманітарныя грузы ў Сірыю, Мазамбік і Зімбабве. Акрамя таго, дапамагалі і ў тушэнні лясных пажараў. Так, на працягу 2019 года два беларускія барты працавалі ў Турцыі. Адзін з іх пачаў выконваць задачы 1 чэрвеня, другі — 1 ліпеня. Сёлета будзе падпісана адмысловае пагадненне. На тушэнні пажараў у Турцыі мы будзем працаваць з 1 мая і да позняй восені. Звярталіся да нас і прадстаўнікі Грэцыі, але яны не змаглі выйграць тэндар.

Асаблівая ўвага ўдзяляецца падрыхтоўцы ратавальнікаў.

— Летась мы актыўна працавалі ў галіне бяспекі падчас ІІ Еўрапейскіх гульняў. Была праведзена вялікая работа, што дало станоўчыя вынікі. Мы таксама ўдзельнічалі ў вучэннях, у тым ліку міжнародных, дзе атрымлівалі высокія ацэнкі.

Акрамя таго, стала вядома, што налета ў Мінску адкрыецца Рэспубліканскі цэнтр бяспекі. Цяпер у краіне працуюць сем рэгіянальных структур — дзве на Віцебшчыне і па адной у кожнай вобласці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.