Вы тут

“Маладнякоўскімі крокамі” ў музеі кнігі



На хвалі часу, у плыні жыцця

Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»


“Маладнякоўскімі крокамі” ў музеі кнігі

16 студзеня ў межах рэспубліканскага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” і Дня літаб’яднання “Маладняк” музей кнігі запрашае а 16-й гадзіне на адкрыццё выставы “Маладнякоўскімі крокамі”.

“Маладняк” – першае прафесійнае згуртаванне пісьменнікаў 1920-х гг., дзейнасць якога значна паўплывала на развіццё беларускай літаратуры. Аб’яднанне ўзнікла ў 1923 г. як гурток маладых паэтаў пры аднайменным часопісе. Маладнякоўцы верылі ў свой талент і выключную місію стваральнікаў сапраўднай новай пралетарскай літаратуры.

Да 100-годдзя з моманту заснавання літаб'яднання “Маладняк” рэалізуецца рэспубліканскі праект “На хвалі часу, у плыні жыцця” (2019–2023). Ініцыятарамі яго правядзення сталі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і Выдавецкі дом “Звязда” (часопіс “Маладосць”).

Выстава “Маладнякоўскімі крокамі” створана ў межах рэспубліканскага праекта і прысвечана літаб’яднанню “Маладняк” і яго сябрам – Алесю Дудару, Адаму Бабарэку, Валерыю Маракову, Паўлюку Трусу, Міколу Хведаровічу, Максіму Лужаніну, Міхасю Лынькову, Уладзіміру Хадыку, Зінаідзе Бандарынай – пісьменнікам, чый юбілей прыпаў на 2019 – пачатак 2020 г.

На выставе можна будзе пазнаёміцца з асобнікамі легендарнага часопіса творчай моладзі 20–30-х гг. ХХ ст. – “Маладняк” (з першага нумара 1923 г. па апошні 1932 г.), а таксама з альманахамі і перыядычнымі выданнямі шматлікіх рэспубліканскіх філій літаб’яднання і адметнай серыяй зборнікаў “Кніжніца «Маладняка»”. Унікальныя архіўныя дакументы, фотаздымкі, рукапісы літаратурных прац, нататкі, лісты, асабістыя рэчы, першыя публікацыі і зборнікі паэзіі і прозы адлюструюць творчы шлях маладнякоўцаў-юбіляраў.

Упершыню ў адной экспазіцыі прадэманстравана спадчына маладнякоўцаў з фондаў трох устаноў-захавальніц – Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.  

Выстава “Маладнякоўскімі крокамі” будзе працаваць у музеі кнігі (пам. 347) да 16 сакавіка 2020 г. штодзень, акрамя панядзелка і дзяржаўных свят.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Крыніца: https://www.nlb.by/by/events/343806/

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.