Вы тут

Ручнікі Панямоння


Дзівосны сінтэз мастацкага ткацтва, вышыўкі і адмысловага карункапляцення


Фрагмент экспазіцыі.

Незваротна прайшлі часы, калі ткалі ў кожнай хаце. І ручнікі, якімі мы карыстаемся штодня, ужо не выконва­ юць той важнай ролі, як паўстагоддзя таму. Ва ўстановах культуры ёсць яшчэ, праўда, рэдкія гурткі па ткацтве, а ў невя­ лікіх музейных кутках «жывуць» калек­ цыі бабуліных ручнікоў і распавядаюць пра продкаў і іх заняткі.

Як прадоўжыць жыццё ручніка? А  чаму  б не захаваць уцалелыя ўзоры старадаўніх вырабаў, пакуль іх не пусцілі на бытавыя патрэбы? Менавіта так выра­ шылі супрацоўнікі дзяржаўнай установы культуры «Гродзенскі раённы культурна- інфармацыйны цэнтр». Так, напрыклад, у  філіялах установы ў музейным пакоі «Сялянская хатка» Абухаўскага цэнтра культуры, дзе гаспадыняй з’яўляецца Ірына Станіславаўна Стральчэня, або ў  Адэльскім цэнтры культуры і на­ роднай творчасці ў музейным пакоі па вышыўцы і ткацтве ў майстра Наталлі Мікалаеўны Ка­ вальковай былі сабраны даволі багатыя калекцыі тканых даўней­ шых ручнікоў, якія адлюстроўва­ юць лад жыцця людзей на працягу доўгага часу. Акрамя таго, сабрана шмат разнастайных рарытэтаў у вёсках Жытомля, Квасоўцы, Азёры і іншых Гродзенскага раёна. Гэта дзівосны сінтэз мастацкага ткацтва, вышыўкі і адмысловага карункапляцення.

І вось паўтара года таму Зара чанскі дом народнай творчасці «прыадзеўся» ў арнаменты: тут з’явіўся музей «Мелодыя ручніка».

Нялёгка было аб’яднаць рарытэты ў адзіную кампазіцыю. Але  ж калі кожны экспанат знаходзіў сваё месца, то пачынаў «размаўляць» з суседнімі вырабамі. Карціна, якая атры­ малася, паказала: час, бясспрэчна, наклаў адбітак на развіццё старадаўніх традыцый і не змог зберагчы вырабы ў першапачат­ ковым стане, але ўсё ж такі іх захавалі. Радуе тое, што прыгажосць, створаную чалавечымі рукамі, можна цяпер убачыць у гэтай унікальнай установе.

Беларускі ручнік адносіцца да тых прад­ метаў народнага мастацтва, якія нале- жаць i мінуламу, i сучаснасці. Папуляр­ насць у яго нязменная. Па-ранейшаму ён абавязкова прысутнічае ў найбольш важ­ ныя, пераломныя этапы жыцця чалавека.

 Мы бачым падоўжаны кавалак узо­рыстай тканіны там, дзе святкуюцца радзіны i вяселле, сустракаем яго i на праводзінах у апошнюю дарогу. Без тра­ дыцыйнага набожніка не абыходзіцца і сёння ніводная больш-менш значная выстаўка народнага мастацтва, бо ме­ навіта ручнік найбольш ярка ўвасабляе нацыянальныя рысы арнаментальнага мастацтва, высокае майстэрства ткацтва, вышыўкі i вязання.

Яшчэ ў глыбокай старажытнасці на тэрыторыі Панямоння немаўлят ад маці прымалі на танюткі адбелены ручнічок з лёну альбо кавалак кужэльнага палат­ на. Бабка-павітуха, ідучы да парадзіхі, абавязкова несла ў падарунак ручнік сваёй работы ці плецены арнаментава­ ны паясок-«спавівач». Да года немаўля гадавалася ў ільняных тканінах, а каля дзіцяці спаўняўся годзік, упершыню яго апраналі ў белую льняную сарочачку, па­ шытую з надзвычайна тонкага палатна і аздобленую каруначкамі, у якія ўплята­ лася чырвоная нітачка воўны — своеаса­ блівы ахоўнік ад сурокаў.

Фрагмент вясельнага ручніка. Вышытыя птушкі — вобраз кахання.

Плеценую калыску, у якой спа­ ла немаўля, падвешвалі да бэлькі на доўгіх вузкіх ручніках ці арна­ ментаваных паясах. Да нізу ка­ лыскі прымацоўвалі яшчэ адзін ручнічок, які ствараў пятлю. На яго ставілі ногі і калыхалі дзіця.

Па-святочнаму арнаментава­ нымі ручнікамі аздаблялі покуць, сцены, вокны. У залежнасці ад прызначэння і выкарыстання такія вырабы маюць назвы «абразнік», «набожнік», «святочны», «насценны».

Менавіта ў ручніках найбольш выразна адлюстроўваюцца рысы характару майстрыхі, яе светаўспрыманне, узровень духоўнасці. Асаблівы гонар традыцыйнага мастацкага ткацтва нашага краю — тканіны «белыя», у тым ліку і «белыя ручнікі». Некаторыя ткачыхі дапаўняюць іх вышыўкай крыжыкам ці гладдзю і цудоўнымі празрыстымі карункамі, часта аздобленымі чырвонай нітачкай з воўны ці бавоўны.

Нельга не адзначыць, што, нягледзячы на вялікую колькасць і разнастайнасць матываў дэкору, у ручніках Панямонскага краю галоўнае месца займае матыў салярнага знака — сімвалічная выява сонечнага кола, увасобленага ў  стылізаваных кветках, зорачках, колах, ромбах разнастайнай канфігурацыі. Матыў салярнага знака часта сустракаецца і ў карункавых узорах, якія іншым разам выконваюць галоўную дэкаратыўную функцыю ручніка. Акрамя вышывак і карункавых упрыгожванняў сустракаецца нярэдка тэкставы дэкор, які не толькі дапаўняе і ўзбагачае арнамент, але і надае яму больш глыбокі і значны сэнс.

Адным словам, ручнікі Панямоння XIX—XX стст. вылучаюцца спалучэннем розных тэхнічных і тэхналагічных прыёмаў. Дэкаратыўная стрыманасць, перавага бела-шэрай каларыстыкі адрозніваюць іх ад насычаных бела-чырвоных вырабаў Падняпроўя ці надзвычайна яскравых паліхромных вырабаў, што бытуюць на Палессі.

А яшчэ нашы ручнікі — цудоўны ўзор высокага аўтэнтычнага мастацтва. Сярод вырабаў ёсць сапраўдныя шэдэўры, у чым і можна пераканацца падчас наведвання музея «Мелодыя ручніка».

Наталля РАМАНОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.