Вы тут

Сёння ўвечары беларусы змогуць убачыць месяцовае зацьменне


10 студзеня жыхары Рэспублікі Беларусь змогуць назіраць паўценявое месяцовае зацьменне, паведамляе astrobel.ru


Знаходзячыся ў фазе поўні, Месяц вечарам 10 студзеня перасячэ зямны паўцень. Астранамічную з'яву можна будзе назіраць з любой часткі Рэспублікі Беларусь, а таксама з усёй тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, Еўропы, Азіі, з усходняй Афрыкі, з заходняй часткі Аўстраліі. Само па сабе дадзенае месяцовае зацьменне будзе нязначным, бо Месяц не пагрузіцца непасрэдна ў зямны цень, а толькі пройдзе практычна цалкам праз зямны паўцень.

Зацьменне прадоўжыцца 4 гадзіны 4 хвіліны. Пачнецца яно ў 20:08 па мінскім часе. Пік прыйдзецца на 22:10. У 00:12 11 студзеня Месяц выйдзе з паўценю.

Прэв'ю: astrobel.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».