Вы тут

У выхадныя будзе цёпла і ветрана


Чарговыя выхадныя будуць у нас зноў цёплыя. Але на вуліцы дастаткова няўтульна, таму што ветрана, вільготна і золка, паведамляюць нам спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Уначы ў суботу надвор'ем будзе кіраваць атмасферны фронт, а ўдзень улада пяройдзе да тылавой часткі цыклону, які змяшчаецца з поўдня Балтыйскага мора на цэнтральныя раёны еўрапейскай часткі Расіі. Чакаецца воблачнае, удзень з праясненнямі, надвор'е. Уначы часам ападкі, па Віцебскай вобласці ў асобных раёнах моцныя дажджы і мокры снег. Удзень на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Вецер заходні і парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак ад нуля да плюс 6 градусаў.

У нядзелю надвор'е значна палепшыцца. Гэта адбудзецца, таму што яно ў асноўным будзе фарміравацца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску, толькі ў паўночных раёнах адаб'ецца ўплыў малаактыўнага атмасфернага фронту. Будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў, толькі месцамі па поўначы Беларусі пройдуць невялікія кароткачасовыя дождж і мокры снег. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні парывісты, у дзённыя гадзіны ў паўночных раёнах месцамі моцны парывісты. Мінімальная тэмпература паветра ўначы будзе ад мінус 5 градусаў да плюс 2 градусаў, а максімальная днём — ад нуля да 6 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак і аўторак умовы надвор'я будуць вызначаць франтальныя раздзелы і паветраныя масы атлантычнага паходжання. Удзень будзе ад нуля да 5 цяпла, а ўначы ад плюс 2 градусаў да 3 градусаў марозу.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: amur.info

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.