Вы тут

Ранішняя праграма на АНТ з 14 студзеня выйдзе ў абноўленым фармаце


Ранішняя праграма на тэлеканале АНТ з 14 студзеня выйдзе ў абноўленым фармаце. У «Нашай раніцы» зменяцца лакацыі, з'явяцца новыя рубрыкі і вядучы.


На АНТ адзначаюць, што не імкнуліся правесці рэбрэндынг, але каманда ранішняга эфіру ўвесь час вывучае вопыт замежных калег, каб ісці ў нагу з часам. Акцэнт на інфармацыйным стылі ранішняга вяшчання застанецца такім жа, а вось асноўныя здымачныя лакацыі зменяцца. З'явяцца таксама новыя рубрыкі. Так, напрыклад, вядучы Герман Цітоў будзе весці кулінарны праект, а для мам і дзетак алімпійская чэмпіёнка Ала Цупер стане праводзіць урокі гімнастыкі. Не абмінулі ўвагай і мужчынскую аўдыторыю: для яе запускаюць новую рубрыку «На рыбалцы з Канстанцінам Сцепанцом. Запіскі влогера», дзе карэспандэнт «Нашых навін» будзе дзяліцца сваім хобі з беларусамі.

— Любая праграма — гэта жывы арганізм. І калі не змяняцца і не абнаўляцца, то можна хутка страціць тонус. У эпоху кліпавага мыслення, калі чалавек успрымае толькі кароткую інфармацыю, быць пачутымі аўдыторыяй можна толькі тады, калі сам прыслухоўваешся да яе, прапаноўваючы тэлевізійны прадукт на любы густ, узрост і здзіўляючы нечым новым, — зазначае дырэктар дырэкцыі ранішняга вяшчання ЗАТ «Другі нацыянальны канал» Таццяна Рудакоўская. — Чакае прыхільнікаў праекта і знаёмства з новым вядучым, а магчыма і двума. Аднак інтрыгу адносна таго, хто гэтыя людзі, пакуль адкрываць не стану. Уключайце праграму «Наша раніца» 14 студзеня ў 6.00, і самі ўсё ўбачыце».

Алена ДРАПКО

Загаловак у газеце: «Наша раніца» трымае ў тонусе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Урачы па ўсiм свеце запусцiлi флэшмоб #StayAtHome.

Грамадства

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Ранейшы ўласнiк цяпер звярнуўся ў суд i патрабуе вярнуць будынак.

Культура

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар з'яўляецца аўтарам опер, сімфоній і кантат, яго музыка гучыць у розных кутках свету, а ў Беларусі з ім працуюць найлепшыя выканаўцы.

Культура

Дарогамі Славы. Простыя вяскоўцы

Дарогамі Славы. Простыя вяскоўцы

Уладзiмiр Амельяновiч і Апанас Кляцко.