Вы тут

Зборная Беларусі па гандболе стартуе на чэмпіянаце Еўропы


Цяперашні турнір пройдзе ў новым фармаце: яго прымаюць адразу тры краіны — Аўстрыя, Нарвегія і Швецыя. На групавым этапе беларусы будуць выступаць у аўстрыйскім Грацы, сапернікамі нашай каманды ў квартэце «А» стануць зборныя Харватыі, Чарнагорыі і Сербіі. У адрозненне ад мінулых чэмпіянатаў Еўропы, у асноўны раўнд сёлета выйдуць не тры, а толькі дзве зборныя.


«Трэнер ніколі не бывае задаволены сваёй камандай на 100 працэнтаў. Мяне вельмі парадавала падрыхтоўка ў снежні: каманда была сканцэнтраваная, — расказвае галоўны трэнер беларускай зборнай Юрый Шаўцоў. — Цяпер ёсць пытанні да нашай тактыкі, але гэта ўсё рабочыя моманты. Трэба працягваць працаваць і, у прынцыпе, настройвацца на гульні. Думаю, калі каманда будзе ўжо выступаць на чэмпіянаце Еўропы, там будзе іншы настрой, іншыя эмоцыі».

Адзначым: за апошнія 7 гадоў беларуская мужчынская зборная па гандболе толькі аднойчы прапусціла топ-турнір — мінулы чэмпіянат свету. Цяперашні чэмпіянат Еўропы таксама стане важны ў плане шанцаў трапіць на Алімпійскія гульні ў Токіа, дзе беларуская зборная не выступала яшчэ ніколі. Па выніках чэмпіянату Еўропы туды адбяруцца дзве найлепшыя каманды — дасягнуць такога поспеху, вядома, беларусам будзе вельмі складана, аднак падапечным Юрыя Шаўцова хопіць і дзявятага радка ў выніковай табліцы, каб трапіць у кваліфікацыю да Гульняў і ўжо там пазмагацца за пуцёўку на Алімпіяду. Месцы ў адборачным турніры сабе ўжо забяспечылі нарвежцы, іспанцы, французы, харваты, немцы і шведы.

Нагадаем, што на двух папярэдніх чэмпіянатах нашы хлопцы траплялі ў дзясятку.

Расклад матчаў зборнай Беларусі на папярэднім этапе:

  • 9 студзеня. Беларусь — Сербія, 20.15
  • 11 студзеня. Харватыя — Беларусь, 18.00
  • 13 студзеня. Чарнагорыя — Беларусь, 20.15

Дар’я ЛАБАЖЭВІЧ

Фота прэс-службы Беларускай федэрацыі гандбола

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».