Вы тут

Прымаюцца прапановы па пытаннях удасканалення мер адміністрацыйнай адказнасці


У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца вывучэнне прапаноў грамадзян і суб'ектаў гаспадарання па пытаннях удасканалення мер адміністрацыйнай адказнасці.


Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2019 года № 247рп створана міжведамасная экспертная камісія для падрыхтоўкі комплексных прапаноў па карэкціроўцы Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. У склад названай камісіі ўвайшлі ў тым ліку дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У рамках работы камісіі ажыццяўляецца вывучэнне думкі грамадзян і суб'ектаў гаспадарання па пытаннях удасканалення мер адміністрацыйнай адказнасці.

Сабраныя матэрыялы будуць прааналізаваны і выкарыстаны пры падрыхтоўцы праектаў абноўленых кодэксаў.

Прапановы можна накіроўваць у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь да 24 студзеня 2020 года на адрас электроннай пошты: koap@house.gov.by.

Пры гэтым звяртаем вашу ўвагу, што накіраваныя прапановы і іншая інфармацыя не падлягаюць разгляду ў парадку, вызначаным Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Прэв'ю: newsbel.by

Загаловак у газеце: Прапановы вывучаюцца

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.