Вы тут

Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі перамагла ў XVI Калядным турніры


Хакейная каманда кіраўніка беларускай дзяржавы перамагла ў XVI Калядным міжнародным турніры аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі. У вырашальным матчы яна была мацнейшая за зборную Расіі, лік - 4: 1 (1: 0,1: 1, 2: 0), паведамляе БЕЛТА.


Лепшымі гульцамі фіналу былі прызнаныя Аляксей Сергіеўскі у расіян і Ігар Брыкун у беларусаў. Узнагароды хакеістам уручыў міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук.

Абедзве каманды ўпэўнена выступілі на папярэдняй стадыі спаборніцтваў. Каманда Прэзідэнта Беларусі абыграла зборныя IIHF (11:3) і ЗША (9:3). У паўфінале была абыграна каманда ААЭ (9:5).

Расіяне атрымалі перамогі над дружынамі Балтыі (14:5) і Германіі (8:1). У спрэчцы за пропуск у паўфінал яны былі мацнейшыя за фінаў (5:2).

Для хакейнай каманды Прэзідэнта Беларусі гэта ўжо 13-ы тытул пераможцаў прадстаўнічага форуму аматараў хакея. Раней яны станавіліся першымі ў 2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2012, 2013, 2014, 2016, 2017, 2018 і 2019 гадах. Расійская каманда святкавала поспех тройчы, у 2007, 2011 і 2015 гадах.

Арганізатарамі спаборніцтваў выступілі Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Федэрацыя хакея Беларусі, Міністэрства спорту і турызму, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.


У тэму

«Гульня вельмі добрая, — ацаніў матч расійскі нападаючы Сяргей Аракаеў. — Хакей цудоўны, я ўжо трэці год сюды прыязджаю. Заўсёды толькі станоўчыя эмоцыі, толькі захапленне ад арганізацыі. Проста здорава! Для нас, каму за 40, хто ўжо пагуляў, усё на ўзроўні!»

Беларускі хакеіст Алег Антоненка так пракаменціраваў журналістам гульню сапернікаў падчас перапынку паміж перыядамі: «Я ужо казаў: традыцыйна гэта вельмі моцны, зладжаны калектыў. Яны вельмі тэхнічныя, і ў іх дастаткова майстроў міжнароднага ўзроўню. Таму лёгкіх гульняў з Расіяй не было, і сённяшні матч гэта пацвярджае. Яны здорава гуляюць заўсёды, у любым стане, стомленыя ці не».

Ён таксама падзякаваў заўзятарам за падтрымку і прызнаўся, што з кожным годам удзельнічаць у турніры становіцца цяжэй, бо ўзрост бярэ сваё.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гомельскія вучоныя расшыфравалі геном жука-караеда

Гомельскія вучоныя расшыфравалі геном жука-караеда

Каля 80 тысяч гектараў хваёвых лясоў Беларусі за апошнія тры гады пацярпелі ад высыхання — іх пашкодзіў жук-караед.

Грамадства

Пісьменніца Ганна Альхоўская: Часам дзеля будучыні дзяцей і трэба скасаваць шлюб

Пісьменніца Ганна Альхоўская: Часам дзеля будучыні дзяцей і трэба скасаваць шлюб

Развітацца з мужам і не помсціць яму, а пачаць новае жыццё.