Вы тут

Прысуджана спецыяльная прэмія «Беларускі спартыўны Алімп» 2019 года


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» 2019 года.


Прэміі ўдастоены галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыі тэлеканала «Беларусь 5» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Павел Булацкі, спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па скачках на батуце Міністэрства спорту і турызму Уладзіслаў Ганчароў, а таксама старшы трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па сучасным пяцібор'і Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па водных відах спорту Васіль Гулевіч.

Узнагарода прысуджана ім за актыўную дзейнасць па папулярызацыі фізічнай культуры і спорту, развіцці фізкультурна-спартыўных традыцый, якія спрыяюць фарміраванню гарманічнай асобы.

Прэв'ю: ncmps.by

Загаловак у газеце: На спартыўным Алімпе

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.