Вы тут

Некаторых пенсіянераў чакае прыбаўка да пенсіі


З 1 студзеня 2020 года ўводзяцца штомесячныя даплаты да пенсій непрацуючых пенсіянераў, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, і маюць адначасова навуковую ступень доктара навук і вучонае званне прафесара. Адпаведны Указ ад 18 кастрычніка 2019 года № 386 «Аб стымуляванні навуковай дзейнасці і ўдасканаленні аплаты працы» падпісаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.


Памер даплаты са студзеня складзе 370 рублёў — гэта двухразовы памер базавай стаўкі, якая ўстанаўліваецца Саўмінам для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый.

Але каб яе атрымліваць, трэба звярнуцца ў пенсійны орган па месцы жыхарства з заявай, працоўнай кніжкай і дакументамі, якія пацвярджаюць прысуджэнне вучонай ступені і прысваенне вучонага звання. Даплата ўстанаўліваецца з першага чысла месяца, наступнага за месяцам звароту ў пенсійны орган. Яе выплата будзе ажыццяўляцца разам з пенсіяй.

У Мінпрацы і сацабароны адзначылі, што непрацуючымі пенсіянерамі лічацца асобы, якія атрымліваюць пенсіі, але не з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, не ажыццяўляюць працоўную дзейнасць на падставе працоўных, грамадзянска-прававых дагавораў, прадметам якіх з'яўляецца аказанне паслуг, выкананне работ і стварэнне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, альбо на аснове членства (удзелу) у юрыдычных асобах любых арганізацыйна-прававых формаў.

Таксама з указа вынікае, што даплата не ўстанаўліваецца да пенсій асоб, якія адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў папраўчых установах.

Святлана Бусько

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».