Вы тут

Віншаванне Аляксандра Лукашэнкі з Нараджэннем Хрыстовым


Праваслаўным хрысціянам Беларусі


Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас са светлым Нараджэннем Хрыстовым.

Веліч свята сагравае нашы сэрцы асаблівай духоўнай радасцю, дапамагае знайсці сваю дарогу да храма, паказвае на хрысціянскія запаведзі як маральны арыенцір для грамадства.

Традыцыі праваслаўя аб'ядноўваюць людзей, спрыяюць таму, каб краіны і народы жылі ў міры і згодзе.

Гэты незвычайны час нагадвае кожнаму пра сапраўдную каштоўнасць сям'і, павагу да старэйшых, міласэрнасць і спагаду. Мільёны хрысціян у гэтыя ўрачыстыя дні здзяйсняюць добрыя справы, не пакідаюць без клопату і ўвагі тых, хто жыве ў нястачы.

Дарагія сябры, ад усёй душы жадаю моцнага здароўя, аптымізму, дабрабыту. Няхай цуд Раства падтрымлівае вас на працягу года, напаўняе дамы верай, надзеяй і любоўю.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Загаловак у газеце: Час духоўнай радасці

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.