Вы тут

У пятніцу стартуе ХVІ Калядны міжнародны турнір аматараў хакея


На прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

У спаборніцтве, якое пачнецца на сталічнай «Чыжоўка-Арэне», паўдзельнічаюць 12 камандаў: Кітая, Фінляндыі, Германіі, Расіі, Швейцарыі, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Украіны, ЗША, зборныя Балкан, Балтыі і ІІHF і каманда Прэзідэнта Беларусі.


Пачнецца турнір 3 студзеня матчам Украіна — Швейцарыя на вялікай арэне. Урачыстая цырымонія адкрыцця запланавана ў гэты ж дзень у 17.30. Па інфармацыі прэс-службы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, 5 студзеня ў рамках турніру пройдзе акцыя «Калядная традыцыя», а 6 студзеня знакамітыя гульцы правядуць майстар-клас для ўдзельнікаў рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба».

На Каляды, 7 студзеня, пройдуць фінальныя матчы.

Упершыню ў гісторыі каляднага турніру выручка ад продажу білетаў на вячэрнія матчы будзе накіравана на дабрачыннасць. Сродкі пералічаць у Мазырскі дзіцячы дом. Па інфармацыі, размешчанай на афіцыйным сайце Федэрацыі хакея Беларусі, кошт білетаў на вячэрнія матчы складзе пяць беларускіх рублёў, на ўсе астатнія матчы — уваход свабодны.

Арганізатарамі турніру з'яўляюцца: Рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне «Прэзідэнцкі спартыўны клуб», Асацыяцыя «Федэрацыя хакея Беларусі», Міністэрства спорту і турызму, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв'ю: ap22.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».