Вы тут

Бягомльская дапаможная школа-інтэрнат атрымала камп'ютар


Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, учора ў рамках акцыі «Нашы дзеці» наведаў Бягомльскую дапаможную школу-інтэрнат Докшыцкага раёна. Установе падарыў камп'ютар, а кожнаму выхаванцу — па салодкім падарунку.


Фота БЕЛТА

У гэтай школе, што ў гарадскім пасёлку Бягомль, сёння жыве больш за сто дзяцей з асаблівасцямі развіцця ва ўзросце ад 7 да 17 гадоў.

Уладзімір Андрэйчанка, віншуючы дзяцей і работнікаў інтэрната, адзначыў, што яму вельмі прыемна тут быць напярэдадні навагодняга свята, і гэта ўжо шматгадовая традыцыя.

Народны выбраннік звярнуў увагу, што ў школе-інтэрнаце штогод адбываюцца значныя змены ў лепшы бок — як і ва ўсім гарадскім пасёлку, дзе становіцца ўсё больш утульна. Тут актыўна вядзецца добраўпарадкаванне вуліц і двароў, прыведзены ў парадак многія аб'екты сацыяльна-культурнага прызначэння. І гэта ўсё робіцца дзеля дзятвы і дарослых, якія жывуць у населеным пункце.

Віншуючы выхаванцаў і ўвесь калектыў школы, Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што навагодняе свята асаблівае, а, калі верыць у цуды, яны збываюцца. Ён адзначыў, што ў краіне ёсць усё магчымае для самарэалізацыі, набыцця прафесіі, атрымання годнай работы. Спікер парламента пажадаў, каб усе мары рэалізаваліся ў наступным годзе.

— Каб дасягнуць таго, што запланавалі, пра што марыце, канешне, трэба добра вучыцца, старацца ў першую чаргу для сябе, — падкрэсліў ён.

Старшыня Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта Алег Пінчук падзякаваў педагогам і выхавацелям школы-інтэрната за тое, што не шкадуючы аддаюць хлопчыкам і дзяўчынкам душэўную цеплыню. Ад райвыканкама ён перадаў у падарунак тэлевізар.

Свае салодкія падарункі дзецям таксама ўручылі прадстаўнікі ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк» — шэфа інтэрната. А ўстанове адукацыі — пральную машыну і пыласосы...

Дзеці паказалі гасцям святочнае прадстаўленне. І выказалі надзею, што ўбачацца зноў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.