Вы тут

У Адміністрацыі Прэзідэнта абмеркавалі ўдасканаленне адміністрацыйнай адказнасці


Пасяджэнне адбылося ў працяг нарады ў Прэзідэнта па пытаннях ужывання мер адміністрацыйнай адказнасці. Згодна з пратаколам даручэнняў, дадзеных па выніках праведзенай 16 снежня нарады, усім ведамствам, упаўнаважаным на вядзенне адміністрацыйнага працэсу, неабходна выключыць выкарыстанне фармальных статыстычных паказчыкаў. Складанне пратаколаў дзеля выканання плана і атрымання прэміі недапушчальнае. Гэта нагадаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка, які правёў пасяджэнне міжведамаснай экспертнай групы па ўдасканаленні заканадаўства ў гэтай галіне.


У тым ліку кіраўнік дзяржавы даў даручэнне ўраду тэрмінова забяспечыць ацэнку і прыняцце мер па павелічэнні хуткаснага рэжыму і аптымізаваць выкарыстанне сістэм фотафіксацыі на дарогах агульнага прызначэння. Гэтая работа ўжо пачатая.

«Зразумела, што тут трэба падыходзіць аб'ектыўна і пісьменна, не павінна быць перакосаў у пытаннях бяспекі. Але калі затрачаны велізарныя фінансавыя сродкі на будаўніцтва дарог і мы бачым тыя ж хуткасныя рэжымы, то ўзнікае справядлівае пытанне, для чаго гэта ўсё рабілася і як эксплуатуецца», — заўважыў кіраўнік Адміністрацыі.

Адна з асноўных задач — прынцыпова перагледзець заканадаўства аб адміністрацыйнай адказнасці, выключыўшы карны ўхіл, і ўзмацніць прафілактычную накіраванасць. На нарадзе ў Прэзідэнта гаворка ішла аб падрыхтоўцы прынцыпова новых, а галоўнае — стабільных кодэксаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

«Гэтыя дакументы павінны быць простымі і зразумелымі для ўспрымання службовымі асобамі, якія вядуць адміністрацыйны працэс. Сэнс прававых прадпісанняў павінен быць зразумелы грамадзянам і прадстаўнікам дзелавой супольнасці. Забароны і абмежаванні павінны заставацца толькі там, дзе яны аб'ектыўна апраўданыя, — там, дзе ёсць рызыка прычынення шкоды жыццю і здароўю людзей», — удакладніў Ігар Сергеенка.

На нарадзе Прэзідэнт паставіў задачу скараціць колькасць дзяржорганаў, упаўнаважаных на складанне пратаколаў і разгляд спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях. Ігар Сергеенка адзначыў, што да 1 чэрвеня 2020 года неабходна выйсці на канкрэтныя вынікі, арыенціровачна да 1 сакавіка падрыхтаваць канцэпцыю законапраектаў, а да 1 мая — самі праекты.

Нацыянальны Цэнтр прававой інфармацыі да 24 студзеня 2020 года збірае пажаданні па пытаннях існуючай практыкі і прапановы па ўдасканаленні мер адміністрацыйнай адказнасці. Сабраныя матэрыялы будуць прааналізаваны і выкарыстаны пры падрыхтоўцы новага заканадаўчага акта.

Некаторыя санкцыі новага КаАП могуць стаць мякчэйшымі, а асобныя правапарушэнні палічацца нязначнымі і пазбавяцца падстаў для прыцягнення да адказнасці. Такая норма ёсць і сёння, але яна працуе не зусім добра, адзначае БелТА. Эксперты лічаць, што адміністрацыйны працэс павінен быць больш хуткім і не павінен выклікаць цяжкасцяў. Акрамя таго, у асобным раздзеле кодэкса хочуць абагульніць работу, звязаную з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў фіксацыі правапарушэнняў.

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Выключыць карны ўхіл

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».