Вы тут

Другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання стартуе ў студзені 2020 года


Даты правядзення “рэпетыцыі” экзамену ўстанаўліваюць установы адукацыі, спіс якіх можна знайсці на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў у раздзеле "Рэпетыцыйнае тэсціраванне"/ "Пункты правядзення РТ".


Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Рэгістрацыя на рэпетыцыйнае тэсціраванне ажыццяўляцца ў анлайн-рэжыме праз адзіную сістэму рэгістрацыі ў асабістым кабінеце ўдзельніка тэсціравання на сайце РІКВ. Каб зарэгістравацца для ўдзелу ў рэпетыцыйным тэсціраванні, абітурыент павінен зайсці ў свой асабісты кабінет на сайце www.rіkс.bу, выкарыстоўваючы ўкладку “РТ, оn-lіnе рэгістрацыя”, увёўшы серыю і нумар дакумента, які сведчыць асобу, або пасведчання аб нараджэнні, і пароль.

Калі будучы абітурыент рэгіструецца для праходжання рэпетыцыйнага тэсціравання ўпершыню, ён павінен стварыць свой асабісты кабінет удзельніка рэпетыцыйнага тэсціравання на сайце РІКВ, выкарыстоўваючы ўкладку “РТ, оn-lіnе рэгістрацыя”.

У асабістым кабінеце трэба зрабіць заяўку на ўдзел у другім раўндзе рэпетыцыйнага тэсціравання, выбраўшы пункт яго правядзення, дату, час здачы экзамену, навучальны прадмет і мову прадстаўлення тэста (беларускую ці рускую).

Рэпетыцыйнае тэсціраванне дае ўдзельнікам магчымасць праверыць свае веды па 15 вучэбных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі, у іх ліку беларуская мова, руская мова, матэматыка, фізіка, хімія, біялогія, гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя найноўшага часу, геаграфія, замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) і грамадазнаўства.

Падчас рэпетыцыйнага тэсціравання  ўдзельнікі могуць азнаёміцца ​​з тэхналогіяй выканання тэставых заданняў, патрэніравацца ў запаўненні бланка адказаў, што ў будучыні мінімізуе рызыку дапусціць тэхнічныя памылкі падчас адказнага выпрабавання. Псіхалагічна да тэставай формы ўступных іспытаў усе ўжо даўно прызвычаіліся, а вось тэхнічная адаптацыя патрабуецца кожнаму новаму пакаленню абітурыентаў

Другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання будзе праходзіць у студзені — лютым, а ў сакавіку стартуе трэці этап.

Між іншым, з 20 снежня ў асабістым кабінеце на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў даступнае тэматычнае кансультаванне па тэстах першага этапу рэпетыцыйнага тэсціравання па ўсіх вучэбных прадметах.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.