Вы тут

У Магілёве з навагоднімі святамі павіншавалі самых маленькіх жыхароў вобласці


Падарункі, грашовыя сертыфікаты, мора цукерак — на навагоднім свяце ў магілёўскім спецыялізаваным Доме дзіцяці пабывалі прадстаўнікі мясцовай улады на чале з губернатарам Леанідам Зайцам. Удзел у мерапрыемстве, якое праводзілася ў рамках дабрачыннай рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці», узяў былы памочнік Прэзідэнта па Магілёўскай вобласці, а цяпер старшыня Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Савета Рэспублікі Міхаіл Русы.


На свяце прысутнічалі выхаванцы ад паўтара года і да трох. Яны жыва рэагавалі на казку, падрыхтаваную супрацоўнікамі ўстановы, усміхаліся і зусім не баяліся незнаёмых гасцей. Наадварот, прасіліся на рукі. Адзін хлопчык утульна размясціўся на руках губернатара, яшчэ адзін хлопчык і дзяўчынка з задавальненнем пайшлі да Міхаіла Русага. Збоку ўсё гэта выглядала вельмі кранальна, а на тварах дарослых чыталіся шчырыя хвалюючыя эмоцыі.

— Новы год — гэта важнае сямейнае свята, якое нясе вельмі добрыя традыцыі, — адзначыў у сваім віншаванні старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. — А ўвага да самага дарагога, што ў нас ёсць, — дзяцей, гэта галоўнае. Бо яны — будучае нашай краіны. У гэты ўрачысты дзень вельмі хацелася б пажадаць дзецям шчасця, радасці, каб яны выраслі годнымі грамадзянамі нашай дзяржавы. А выхавальнікам жадаю мужнасці, цярпення і аптымізму ў такой нялёгкай рабоце. Дзякуй вам за той уклад, які вы ўносіце ў выхаванне дзяцей. І паболей радасці вам ў надыходзячым годзе. Магілёўскі аблвыканкам зробіць усё магчымае для таго, каб нашым дзецям жылося і адпачывалася ў добрых умовах.

— Найвялікшая заслуга сацыяльнай палітыкі, якую кіраўнік дзяржавы пачаў праводзіць з 1994 года, клопат пра дзяцей, — адзначыў у сваёй прамове Міхаіл Русы. — Дзякуючы гэтаму, падобныя акцыі праходзяць у кожнай школе, кожнай дзіцячай установе. Спецыялізаваны Дом дзіцяці шматпрофільны — тут і нованароджаныя, і дзеткі больш старэйшыя, і дарослыя разам з хворымі дзецьмі, і паліятыўныя палаты — усе ўмовы, каб зрабіць жыццё дзіцяці, якое трапіла ў бяду, лепшым. Дзяржава робіць усё магчымае, каб дзеці вярталіся ў грамадства паўнавартаснымі яго членамі.

Пасля казачнага прадстаўлення госці прайшліся па пакоях, дзе жывуць і праходзяць рэабілітацыю хворыя дзеці. Яны ацанілі тыя намаганні, якія прыкладаюцца для стварэння ўмоў для пражывання малых. А таксама намаганні тутэйшага персаналу. З дзецьмі працуюць высокакваліфікаваныя кадры, у тым ліку выкладчыкі і медработнікі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Прэв'ю: БЕЛТА

Загаловак у газеце: Добрая традыцыя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?