Вы тут

Тэрміны мадэрнізацыі ААТ «Нафтан» павінны быць вытрыманыя


На прадпрыемстве прайшло пасяджэнне назіральнага савета, у якім узяла ўдзел яго старшыня Наталля Качанава.


На сустрэчы былі разгледжаны пытанні развіцця «Нафтана». Закранулі і тэму рэалізацыі праектаў па яго мадэрнізацыі. «Гэта вельмі важна. Зусім нядаўна ў Прэзідэнта была нарада па інвестыцыйных праектах. Мадэрнізацыя завода «Нафтан» — адзін з сур'ёзных інвестпраектаў, і тыя тэрміны, якія былі ўстаноўлены падчас наведвання завода Аляксандрам Лукашэнкам, павінны быць вытрыманыя», — падкрэсліла Наталля Качанава.

Паводле яе слоў, па выніках работы за дзевяць месяцаў і ў трэцім квартале прадпрыемства выканала прагнозныя паказчыкі. «Як будзе складвацца наступны год для завода, будзе залежаць ад дамоўленасцяў, дасягнутых у перагаворах з расійскімі калегамі. Спадзяюся, што ўсё будзе добра, бо «Нафтан» — важнае прадпрыемства для эканомікі краіны і горада», — дадала Наталля Качанава.

Паводле БЕЛТА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.