Вы тут

На АНТ 3 студзеня чакаецца вялікая прэм'ера — серыял «Зялёны фургон»


На АНТ 3 студзеня чакаецца вялікая прэм'ера — серыял «Зялёны фургон». І назва тая ж, як у знакавага дэтэктыва 1983-га, і Харацьян зноў у галоўнай ролі. Але гэта, папярэджваюць стваральнікі, зусім іншая гісторыя. Зняў яе сёлета рэжысёр Сяргей Круцін як працяг папярэдняга «Зялёнага фургона» — «каб не псаваць добры фільм рэмейкам».


Падзеі 6-серыйнага фільма «Зялёны фургон» (другая яго назва — «Стамбульскі») адбываюцца ў Адэсе праз 20 гадоў пасля вядомых падзей, і зусім сталы экс-франтавік Валодзя Патрыкееў працягвае барацьбу са злачыннасцю. Цяпер ён не наіўны рамантык, а адзінокі воўк з цяжкім лёсам, і справядлівасць для яго набыла зусім іншы сэнс пасля праходжання фронту і лагераў...

Пасляваенную Адэсу здымалі, як ні дзіўна, у Растове-на-Доне і Таганрогу, дзе захавалася нямала будынкаў пачатку ХХ стагоддзя. Прыкметы сучаснай цывілізацыі хавалі пад вінаграднымі лозамі, расстаўлялі водазаборныя калонкі, а старую зброю і тэхніку знайшлі ў калекцыянераў і ў кінакластары «Дон». Сярод галоўных герояў гледачы ўбачаць не толькі Дзмітрыя Харацьяна, але і Кацярыну Дураву (дачка вядомага акцёра Льва Дурава), і знаёмых па серыялах Алега Масленікава-Войтава і Аляксандра Давыдава, і ўзыходзячую зорку Сямёна Траскунова, і беларуса Анатоля Ката, адмоўнае абаянне якога прабіваецца скрозь усякі кіношны мундзір.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Фота vokrug.tv

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».