Вы тут

Зімовыя Дні адкрытых дзвярэй стартуюць у БДУ 26 снежня


Першымі абітурыентаў сустрэнуць біялагічны факультэт і факультэт даўніверсітэцкай адукацыі. Эканамічны факультэт і Ліцэй БДУ запрашаюць усіх ахвотных 27 снежня. На наступны дзень, 28 снежня, гасцей чакаюць на хімічным факультэце.


Біяфак БДУ. Фота: planetabelarus.by

Адразу пасля навагодніх святаў, 3 студзеня абітурыентаў будуць рады бачыць на механіка-матэматычным, філалагічным і факультэце радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій. 4 студзеня эстафету прымуць факультэты прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, міжнародных адносін і гістарычны. Факультэт журналістыкі запрашае абітурыентаў 8 студзеня. Самым насычаным для старшакласнікаў стане 9 студзеня. У гэты дзень для іх расчыняць дзверы факультэты геаграфіі і геаінфарматыкі, сацыякультурных камунікацый, філасофіі і сацыяльных навук, юрыдычны, Міжнародны экалагічны інстытут імя А.Д. Сахарава, а таксама Юрыдычны каледж. Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла чакае гасцей 10 студзеня, а Інстытут бізнесу і фізічны факультэт — 11 студзеня.

Ваенны факультэт будзе сустракаць патэнцыяльных абітурыентаў 15 лютага.

Графік наведвання факультэтаў можна знайсці на сайце "Абітурыент БДУ”.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?