Вы тут

Абласным навагоднім балем пачаліся ў Брэсце святочныя ўрачыстасці


Раней у Брэсце праходзіў навагодні баль толькі падчас студзеньскіх музычных вечароў. І танцавалі калядным вечарам людзі, блізкія да мастацтва па роду дзейнасці. Зараз пакладзены пачатак новай традыцыі, калі на баль запрашаюцца прадстаўнікі таленавітай моладзі рэгіёна. Найлепшыя навучэнцы і студэнты з многіх устаноў вобласці, якія вызначыліся поспехамі ў вучобе, творчасці, спорце, прыбылі ў харэаграфічную школу мастацтваў імя Пагодзіна.


Фота БелТА.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Генадзь БАРЫСЮК. Вечар пачаўся з урачыстага шэсця-паланэза. Потым пары закружыліся ў вальсе, які змянілі полька, французская кадрыля і іншыя танцы. Маладыя людзі рыхтаваліся да гэтага вечара, займаліся з харэографам, таму ў танцах сябе паказалі найлепшым чынам.

Цікава, што баль праходзіў у гістарычным будынку, які перажыў рэстаўрацыю. А памяшканне, у якім танцавалі пары ХХІ стагоддзя, так і называлася раней — бальная зала. Яе цудоўная акустыка зрабіла выступленне струннага квартэта выкладчыкаў Брэсцкага музычнага каледжа імя Р. Шырмы, асабліва яркім і запамінальным.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: «Вальс пачынаецца. Дайце, спадарыня, руку!»

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.