Вы тут

Дзеці воінаў-інтэрнацыяналістаў атрымалі прэзенты ад Дзеда Мароза і Снягуркі


Казачных персанажаў забяспечылі ўсім неабходным дарослыя ўдзельнікі ранішніка — члены Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане. Два дзясяткі дзяцей, чые бацькі — інваліды баявых дзеянняў у Афганістане, наведалі святочную імпрэзу і пачаставаліся салодкімі прысмакамі.


А потым — самае доўгачаканае: сапраўдныя Дзед Мароз і яго ўнучка ўручылі малым спецыяльна падрыхтаваныя падарункі. Вядома, чараўнікі ніколі не памыляюцца, і кожны атрымаў менавіта тое, што хацеў, — «разумны» гадзіннік, лега-канструктар ці смартфон.

«Мая мара!» — ажно заскакала, запляскала ў далонькі адно дзяўчо, пабачыўшы ў руках Дзеда Мароза ролікавыя канькі.

«Калі чалавека не забываюць, памятаюць пра яго, — гэта самае асноўнае. Людзі перанеслі сур'ёзныя выпрабаванні, атрымалі раненні, сталі інвалідамі І, ІІ груп. Але яны змаглі адшукаць сваё месца ў жыцці, стварыць сем'і, гадуюць цудоўных дзяцей — у тым ліку і трох, чатырох», — падкрэсліў член Савета Рэспублікі, старшыня Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Валерый Гайдукевіч. Асабліва гэта актуальна сёлета, калі ўводу войскаў у Афганістан спаўняецца сорак гадоў.

У чараўніцтва вераць усе. Напэўна, калі рызыкуеш жыццём, яшчэ больш чакаеш цуду. Бо нават у Афганістане Новы год сустракалі — святочна.

«У маёй 8-й роце абавязкова святкавалі, і Дзед Мароз быў», — згадвае кавалер двух ордэнаў Чырвонай Зоркі Аляксандр Жадан. Два яго старэйшыя сыны абралі ваенную прафесію. Шасцігадовы малы ведае: тата афганец, дэсантнік. Хлапчук, калі вырасце, таксама пойдзе па бацькоўскіх слядах — каб Дзеду Марозу больш ніколі не даводзілася прыходзіць на вайну.

А пакуль дзяўчынкі і хлопчыкі, калі і не вызначыліся з будучай прафесіяй, цвёрда ведаюць: будзе свята, падарункі, казка і залпы салютаў. Мірныя на роднай зямлі.

Варвара МАРОЗАВА

Прэв'ю: minsknews.by

Загаловак у газеце: З мірным годам!

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.