Вы тут

Пінск перадаў Лідзе эстафету культурнай сталіцы


У Пінску прайшла ўрачыстая цырымонія закрыцця рэспубліканскай акцыі «Пінск — культурная сталіца — 2019».


Мерапрыемства пачалося з адкрыцця «Алеі падзей» на пешаходнай вуліцы Леніна побач са знакамітым бронзавым пінчуком. Тут заклалі першую пліту алеі — «Пінск — культурная сталіца — 2019». Гэтая пліта стане напамінам пра год, які быў насычаны культурнымі мерапрыемствамі і пачынаннямі. З часам з'явяцца новыя знакі самых важных і адметных падзей гарадскога жыцця.

— Наш горад мае даволі насычаную культурную праграму кожны год, — сказаў карэспандэнту «Звязды» старшыня Пінскага гарвыканкама Іван РЭБКАВЕЦ. — Але статус культурнай сталіцы абавязаў згуртаваць усе таленты і намаганні і паказаць, на што мы здатныя. Усяго за год прайшло больш за 400 мерапрыемстваў, звязаных з гэтай падзеяй. З іх прыкладна чатыры дзясяткі вылучаюцца значным маштабам і вялікай колькасцю ўдзельнікаў. Гэта, напрыклад, фестываль духавых аркестраў, фэст арганнай музыкі, вялікі фестываль мастацтваў «Зоры над Пінай». Нашы арганізатары культурнай праграмы надалі асаблівае значэнне масавым мерапрыемствам, стараліся прыцягнуць як мага больш жыхароў горада, таленавітай моладзі, дзяцей.

На цырымоніі закрыцця рэспубліканскай акцыі пінчукі дзяліліся багатым вопытам і напрацоўкамі. У гарадскім Доме культуры прайшла прэзентацыя праектаў культурных устаноў. Ну і адзначылі закрыццё акцыі вялікім канцэртам майстроў мастацтваў і самадзейных артыстаў. А пад заслону Пінск перадаў эстафету культурнай сталіцы будучага года — Лідзе.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Прэв'ю: vkurier.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра стасункі, армію і падарункі.

Грамадства

Вайна пакінула яму жыццё, але забрала блізкіх. Завіталі да клічаўскага ветэрана вайны Міхаіла Фельдмана

Вайна пакінула яму жыццё, але забрала блізкіх. Завіталі да клічаўскага ветэрана вайны Міхаіла Фельдмана

Нягледзячы на свае 96, Міхаіл Фельдман выглядае на зайздрасць бадзёрым і маладжавым. 

Грамадства

Прыёмная кампанія: да чаго рыхтавацца?

Прыёмная кампанія: да чаго рыхтавацца?

Зроблены першы крок да аб'яднання экзаменаў.