Вы тут

У саюзным будаўніцтве мусіць дамінаваць моладзь


Такое меркаванне выказаў падчас відэамоста Мінск—Масква «Моладзь Беларусі і Расіі — разам за Саюзную дзяржаву!», прысвечаным дзейнасці Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім сходзе Саюза Расіі і Беларусі, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Генадзь ДАВЫДЗЬКА.


«Вельмі добра, што нас яднае мінулае, але нашмат лепш было б, каб нас яднала будучыня. А пакуль што будучыя мэты дужа туманныя, ніяк, па вялікім рахунку, не акрэсленыя. Маладзёжная палітыка існуе, але яна носіць, на мой погляд, эфемерны характар і пазбаўлена прагматызму і зразумелых рэчаў для маладых людзей», — пракаментаваў Генадзь Давыдзька.

Напрыклад, на яго думку, мусіць існаваць нейкае «пасведчанне» маладога грамадзяніна Саюзнай дзяржавы, уласнік якога меў бы шэраг прэферэнцый: у вучобе, ахове здароўя, жыллі, падарожжах і гэтак далей.

«Ён павінны разумець, што гэта выгадна! Зараз малады чалавек разумее, што так, нашы продкі ваявалі разам, і таму мы чамусьці мусім быць разам. Хоць чым адрозніваецца ад яго, скажам, канадскія юнак ці дзяўчына? Ды нічым. Таму неабходныя надзвычайныя меры па падтрымцы маладзёжнага руху», — упэўнены дэпутат.

Падтрымала такое меркаванне і член камісіі Парламецкага сходу па сацыяльнай і маладзёжнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях, член Камітэта па культуры Дзяржаўнай думы Расіі Вольга ГЕРМАНАВА, адзначыўшы: Саюзнай дзяржаве дваццаць гадоў, але не кожны грамадзянін гэта адчувае і разумее. Больш за тое, ёсць і праціўнікі такой палітычнай інтэграцыі, якія распаўсюджваюць міфы пра страчаны суверэнітэт.

«Гэта няпраўда, бо інтэграцыя ніколі не прывядзе да страты суверэнітэту ні Беларусі, ні Расіі. Гэта дзве вельмі моцныя дзяржавы, вельмі дружныя паміж сабой», — падкрэсліла Вольга Германава.

З тым, што праблем застаецца шмат, расійскі дэпутат згадзілася. Яны існуюць і ў эканамічным, і ў дэмаграфічным плане. Але ёсць і дасягненні, нагадала яна: сумесныя сем'і атрымліваюць «мацярынскі капітал» і карыстаюцца мерамі падтрымкі, што ёсць у Расіі. Працаўладкаванне грамадзян Саюзнай дзяржавы адбываецца на аднолькавых умовах, беларусы могуць атрымаць дыпломы аб вышэйшай адукацыі расійскага ўзору і наадварот.

Варвара МАРОЗАВА

Прэв'ю: Depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.