Вы тут

Як «Беларусьфільм» адсвяткаваў 95-годдзе айчыннага кіно


Юбілей беларускага кіно быў адзначаны сціпла (хоць мы ведаем, напэўна, не ўсё), затое сімвалічна. 17 снежня кінастудыя «Беларусьфільм» у гонар 95-годдзя айчыннай кінематаграфіі правяла вечар у Доме кіно і запрасіла туды рэкламу, трэйлеры і прадстаўнікоў незалежных кінакампаній і фільмаў.


Па гамбургскім рахунку гэта не варта здзіўлення, а па рахунку нашых рэалій гэта крок насустрач двух лагераў — афіцыйнага і неафіцыйнага кіно. На свяце было зачытана віншаванне Прэзідэнта, выступіў міністр культуры Юрый Бондар, былі ўручаны некаторыя ўзнагароды, агучваліся прамовы дзеячаў кінамастацтва і нарэшце трэйлерамі было паказана, чаго гледачу чакаць ад свайго кіно ў найбліжэйшы час.

Вядома, разрозненую нацыянальную кінематаграфію, што ўвасабляецца ў «залежных» і незалежных інстытуцыях і дзеячах, павінен аб'ядноўваць цэнтр, які знаходзіцца па-над гэтымі азначэннямі, але паколькі большасць гісторыі нашага кіно звязаная з «Беларусьфільмам», кінастудыя святкуе званчэй за іншых. Сёлета да яе звонаў — летась усіх аб'яднала арганізаваная Міністэрствам культуры Нацыянальная кінапрэмія — далучыліся калегі з другога боку «барыкад».

Гісторыя беларускага кіно вядзе адлік ад стварэння Белдзяржкіно ў 1924 годзе.

Вольга МІЦКЕВІЧ

Прэв'ю: Depositphotos.com

Загаловак у газеце: Пад адным дахам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гараджан, якія з выхадам на пенсію вяртаюцца ў бацькоўскія дамы, становіцца ўсё больш

Гараджан, якія з выхадам на пенсію вяртаюцца ў бацькоўскія дамы, становіцца ўсё больш

Цяпер ледзь не ў кожнай вёсцы можна сустрэць былых гараджан.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра стасункі, армію і падарункі.