Вы тут

Палата прадстаўнікоў вызначылася са складам пастаянных камісій


Учора на закрыцці сесіі кожная з іх адпаведна з пададзенымі заявамі скамплектавала склад, а пасля на першых пасяджэннях вызначыла намеснікаў старшынь камісій.


Колькасць дэпутатаў у камісіях — ад 5 да 10. Самыя вялікія камісіі (па 10 членаў) па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы і па міжнародных справах. Па дзевяць дэпутатаў у Пастаянных камісіях па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы; па адукацыі, культуры і навуцы; па працы і сацыяльных пытаннях; па заканадаўстве; па нацыянальнай бяспецы. Дарэчы, у апошняй працуе і жанчына — Марына Лянчэўская. Менш за ўсё парламентарыяў будуць весці сельскагаспадарчы сектар. Камісія па аграрнай палітыцы на чале з Мікалаем Шаўчуком сфарміравана ў складзе пяці чалавек. Па шэсць дэпутатаў у камісіях па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце; па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі; па эканамічнай палітыцы; па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве. На аднаго члена больш у камандах Ігара Камароўскага (адказны па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі) і Людмілы Ніжэвіч (вырашаюць пытанні бюджэту і фінансаў).

У тэму

Людміла Канановіч, старшыня Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях:

«Планы сур'ёзныя, грандыёзныя. Зараз ужо ў нашай камісіі знаходзіцца праект закона аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі. Гэта самае першае, над чым мы будзем працаваць. Ёсць дэпутацкая ініцыятыва аб распрацоўцы і ўнясенні змяненняў і карэкціровак у заканадаўства аб занятасці. Таксама важны аспект у нашай рабоце. І канешне ж, заканадаўства аб ветэранах. Я думаю, мы таксама над ім папрацуем».

Марыя ДАДАЛКА

Прэв'ю: medvestnik.by

Загаловак у газеце: Першая сесія здадзена

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».