Вы тут

Прагноз надвор'я на выхадныя


Другая палова снежня сёлета пачалася з анамальнага цяпла, калі ўмовы надвор'я хутчэй нагадваюць раннюю вясну. У заходніх рэгіёнах на ўсю моц зелянее каранёвая сезонная пятрушка, пачынае «прачынацца» зімовы часнок...


Самым цёплым днём на гэтым тыдні стала серада, калі практычна на ўсёй тэрыторыі краіны былі абноўленыя тэмпературныя рэкорды дня. І віной таму атлантычныя цыклоны, якія, рухаючыся па поўначы Еўропы, працягваюць пастаўляць вельмі цёплае і вільготнае паветра. У найбліжэйшыя дні захаваецца цёплае надвор'е, але ў нядзелю атмасферныя франты прынясуць дажджы, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Заўтра ўдзень мы адчуем уплыў цёплых няўстойлівых паветраных мас, якія паступаюць да нас з поўдня Еўропы. Месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. У асобных раёнах будзе слабы туман, уначы і раніцай па паўночным усходзе слабы галалёд. Тэмпература паветра днём будзе ад плюс 2 градусаў да 8 цяпла, па паўднёвым захадзе краіны прыгрэе да плюс 10.

У нядзелю чакаецца менш камфортнае надвор'е. Але гэта звязана з ападкамі, а не з цяплом. Раніцай 22 снежня на надвор'е ў краіне будзе ўплываць атмасферны фронт, які перамяшчаецца да нас з паўднёвага захаду Еўропы. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра ўначы чакаецца ад нуля да плюс 7 градусаў, удзень ад плюс 3 градусаў да 10 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Фота БелТА

Загаловак у газеце: Пакуль без снегу наогул

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».