Вы тут

Новы год у новых кватэрах сустрэнуць медыкі Міншчыны


Выдатны падарунак да Новага года атрымалі медыцынскія работнікі Мінскай вобласці і Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава. Васямнаццатага снежня адбылося ўрачыстае адкрыццё трох інтэрнатаў для медработнікаў у пасёлку Лескаўка Мінскага раёна.


Інтэрнаты пабудаваны па даручэнні кіраўніка дзяржавы. У канцы кастрычніка Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка наведаў будаўнічыя аб'екты. Ён адзначыў, што «неабходна будаваць інтэрнаты для ўрачоў, медыцынскіх сясцёр, для тых, хто працуе ў бальніцах. Гэта будзе вельмі моцна прывязваць чалавека да гэтай клінікі, да гэтага цэнтра, да гэтай зямлі».

У новых дамах адзначаць наваселлі 348 сем'яў. На іх выбар — аднапакаёвыя і двухпакаёвыя кватэры. Прасторныя, з унутранай апрацоўкай, асабістымі кухняй і санвузлом.

На першым паверсе кожнага асобнага будынка знаходзяцца абсталяваныя мэбляй адміністрацыйныя, вучэбныя памяшканні, пакоі адпачынку, дзіцячы гульнявы пакой.

З уводам у эксплуатацыю гэтых інтэрнатаў чарга сярод медыкаў Мінскай вобласці, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, скароціцца на 40 працэнтаў.

Падзяліць радасную падзею з навасёламі прыехалі намеснік старшыні Мінаблвыканкама Іван Маркевіч і начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінскага аблвыканкама Наталля Баярская.

— Жыллё — гэта галоўнае. Інтэрнаты, якія адкрыліся сёння, прыраўнаваны да кватэр. Работнікі іх заслугоўваюць. Калі мы будзем максімальна ўводзіць у эксплуатацыю жыллё і забяспечым ім нашых спецыялістаў, то замацаванне па месцы работы ўзрасце да 100 працэнтаў, — адзначыў Іван Маркевіч.

Ён падзякаваў праекціроўшчыкам, а таксама будаўнікам, якія ўзвялі гэтыя будынкі. Яны праявілі высокі прафесіяналізм. Дзякуючы іх старанням інтэрнаты вылучаюцца шырокай функцыянальнасцю і ўтульнай атмасферай. Узвядзенне такіх аб'ектаў — адна з істотных задач, якую ставіць перад сабой кіраўніцтва Міншчыны. У далейшым гэтая работа будзе працягнута.

Наталля Баярская лічыць, што такія жыллёвыя комплексы сапраўды дазволяць не толькі забяспечыць жыллём медыкаў, але і прыцягнуць новых спецыялістаў. На 2020 год запланавана рэканструкцыя некалькіх старых інтэрнатаў. У Барысаўскім раёне мяркуецца будаўніцтва жыллёвага кааператыва на 107 кватэр, а для супрацоўнікаў Мінскай абласной клінічнай бальніцы — на 250.

За апошнія гады ў Мінскай вобласці значна павялічылася колькасць маладых спецыялістаў — медыцынскіх работнікаў, забяспечаных жыллём. Пытанні вырашаюцца ва ўсіх раёнах: уводзяцца ў дзеянне інтэрнаты, выдзяляюцца арэндныя кватэры, будуюцца дамы.

2019 год для сферы аховы здароўя запомніцца адкрыццём тэрапеўтычнага корпуса ў Мінскай цэнтральнай раённай бальніцы, інтэрната для супрацоўнікаў дзіцячай абласной бальніцы, рэканструкцыяй хірургічнага корпуса ў Стоўбцах і санаторыя «Кааператар» пад інтэрнат для медработнікаў у Астрашыцкім Гарадку.

Важна і тое, што ў цэнтральным рэгіёне будзе працягнута ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя. Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову Мінаблвыканкама аб дадатковым фінансаванні сістэмы аховы здароўя ў памеры 20 мільёнаў рублёў. Гэтыя сродкі будуць накіраваны на закупку сучаснага высокатэхналагічнага абсталявання.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Прэв'ю: 365info.kz

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.