Вы тут

863 тысячы гектараў прыродных балот захавалася ў Беларусі


Тое, што беларускія балоты з'яўляюцца каштоўнасцю сусветнага значэння, чарговы раз нагадалі на апошняй сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання падчас ратыфікацыі закона «Аб ахове і выкарыстанні тарфянікаў».


Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык паведаміў, што сёння ў Беларусі ў натуральным стане захавалася 863 тысячы гектараў прыродных балот. Штогод яны паглынаюць сотні тысяч тон шкодных газаў, выдзяляюць у атмасферу 630 тысяч тон кіслароду, з'яўляюцца асяроддзем для многіх відаў жывёл і птушак, насякомых, рэдкіх раслін, якія занесены ў Чырвоную кнігу. У сельскай гаспадарцы сёння выкарыстоўваецца больш за мільён гектараў асушаных зямель, штогод здабываецца прыкладна 2,5 мільёна тон торфу, частка якога ідзе на экспарт.

Разам з тым у выкарыстанні тарфянікаў існуе шэраг праблем, у прыватнасці, парушэнні гідралагічнага рэжыму, лясныя і тарфяныя пажары, зарастанне балотных экасістэм, наяўнасць асушаных балот, якія паступова дэградуюць пасля завяршэння эксплуатацыі тарфяных радовішчаў, і іншыя.

Дарэчы, у свеце ёсць усяго 16 водна-балотных угоддзяў, якім нададзены трансгранічны статус. Чатыры з іх належаць Беларусі. 26 балот уключаны ў так званую Рамсарскую канвенцыю аб водна-балотных угоддзях, якія маюць міжнароднае значэнне. Гэта першы глабальны міжнародны дагавор, цалкам прысвечаны аднаму тыпу экасістэм.

Але апошнім часам распаўсюджваецца абыякавае стаўленне да балот як да нечага пастаяннага і нязменнага, дадзенага нам назаўсёды. У свой час так думалі і пра «бясконцыя» запасы прэснай вады, леднікі, чысціню паветра. (Дарэчы, гектар балота выдзяляе больш кіслароду, чым гектар лесу.)

Нашы балоты — наша багацце, а таму палітыка навядзення парадку на зямлі наўпрост закранае гэтую значную частку (4,2 %) ад агульнай тэрыторыі краіны. З прыняццем згаданага закона (аналагаў яму няма ні на постсавецкай прасторы, ні ў Еўропе) працэс аховы, выкарыстання і кіравання тарфянікамі выходзіць на якасна новы ўзровень.

Леанід ТУГАРЫН

Прэв'ю: bestbelarus.by

Загаловак у газеце: Балоты сусветнага значэння

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».