Вы тут

Прайшла цырымонія ўручэння імянных пасведчанняў стыпендыятам Прэзідэнцкага спартыўнага клуба


У зале алімпійскай славы Нацыянальнага алімпійскага камітэта прайшла цырымонія ўручэння імянных пасведчанняў стыпендыятам Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

У 2020 годзе імі стануць 192 спартсмены і 72 трэнеры-выкладчыкі. Гэта прадстаўнікі 31 віду спорту. Сярод стыпендыятаў 157 атлетаў падымаліся на подыум найбуйнейшых міжнародных спаборніцтваў у сваіх узростах, 34 спартсмены будуць стыпендыятамі другі год запар, толькі сем з іх пагоршылі свае вынікі адносна мінулага года.


«Стыпендыя Прэзідэнцкага спартыўнага клуба можа стаць важнай прыступкай на вашым нялёгкім шляху ў свет вялікага спорту. Восем алімпійскіх чэмпіёнаў нашай краіны ўжо скарысталіся ёй, — адзначыў старшыня Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Дзмітрый Лукашэнка. — Упэўнены, што сярод вас ёсць тыя, хто зможа папоўніць гэтыя пераможныя шэрагі. Напэўна, вы намецілі сабе самыя высокія мэты, і вас не трэба дадаткова матываваць. А вось падтрымка лішняй не будзе». Дзмітрый Аляксандравіч дадаў, што сярод цяперашніх удзельнікаў праекта рэкордная колькасць трэнераў, нягледзячы на юны па трэнерскіх мерках узрост (стыпендыятамі яны могуць станавіцца толькі да 41 года), хтосьці ўжо падрыхтаваў чэмпіёнаў свету. «Некаторыя з вас самі маюць вопыт заваявання сур'ёзных вышынь, аж да п'едэстала Алімпійскіх гульняў. Пераемнасць пакаленняў — залог пераможных традыцый. Менавіта таму мы аддаём асаблівую ўвагу маладым і перспектыўным трэнерам нашай краіны».

Памер стыпендыі залежыць ад месца, якое заняў спартсмен, і ад таго, ці з'яўляецца яго від спорту алімпійскім. Самая вялікая прызначаная гадавая стыпендыя на 2020 год — 16 800, мінімальная — 2 000 рублёў. Трэнеры атрымліваюць аднолькавую стыпендыю, якая прыкладна адпавядае значэнню сярэдняй стыпендыі спартсменаў на гэты год. Агульная сума стыпендый на 2020 год — 1 774 980 рублёў.

У цырымоніі ўручэння імянных стыпендый прынялі ўдзел першы віцэ-прэзідэнт НАК Віктар Лукашэнка, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, алімпійская чэмпіёнка па мастацкай гімнастыцы Марына Лобач.

Дар'я Лабажэвіч

Фота Ганны Занкавіч

Загаловак у газеце: Каштоўны ўклад у будучыя перамогі

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Лiцэнзiя агенцтва «Гатовыя рашэннi» скасавана, «Iмперыi нерухомасцi» — прыпынена, а «Тваёй сталiцы» выпiсана прадпiсанне.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.