Вы тут

Віншаванне Віктара Каранкевіча з Днём энергетыка


Паважаныя калегі, работнікі і ветэраны энергетычнай галіны!


Прыміце шчырыя віншаванні ад імя Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь і ад мяне асабіста з прафесійным святам — Днём энергетыка!

Энергетычны комплекс Рэспублікі Беларусь — стратэгічна важны сектар эканомікі, дзейнасць якога накіравана на забеспячэнне эканамічнай бяспекі і незалежнасці нашай краіны, дабрабыту і камфорту беларускіх грамадзян.

Дзякуючы кругласутачнай нялёгкай і адказнай працы работнікаў галіны спажыўцы рэальнага сектара эканомікі і насельніцтва атрымліваюць у неабходных аб'ёмах электрычную і цеплавую энергію, прыродны газ, тарфяное паліва.

2019 год азнаменаваўся пазітыўнымі для айчыннай энергетыкі зменамі. Вынікам работы арганізацый Мінэнерга стала павелічэнне спажывання электрычнай энергіі ў краіне, рост экспартных паставак. Зніжаны цэны на прыродны газ і тарыфы на электраэнергію для рэальнага сектара эканомікі, што стала важкім унёскам энергетыкаў у павышэнне канкурэнтаздольнасці прадукцыі беларускіх прамысловых прадпрыемстваў.

На сістэмнай аснове працягваецца работа па павышэнні эфектыўнасці функцыянавання энергетычнага абсталявання і надзейнасці энергазабеспячэння. Беларускія энергетыкі паспяхова завяршылі рэканструкцыю турбаагрэгата Гродзенскай ЦЭЦ-2, падстанцыі 330 кВ «Мінск-Паўночная», будаўніцтва падстанцыі 330 кВ «Металургічная», значна абнавілі інфраструктуру электрычных і цеплавых сетак.

Актыўна праводзіцца работа па будаўніцтве электракатлоў і пікава-рэзервовых крыніц на аб'ектах энергазабеспячэння ў рамках інтэграцыі Беларускай атамнай электрастанцыі ў энергасістэму краіны.

Наступны год запатрабуе ад нас такой жа адказнай і добрасумленнай працы, высокай кваліфікацыі, гатоўнасці да прымянення перадавых тэхналогій і сучасных падыходаў у вырашэнні ключавых задач. Сярод іх — пуск Беларускай АЭС, далейшая мадэрнізацыя электрычных і цеплавых сетак, павышэнне энергаэфектыўнасці, удасканаленне збытавай дзейнасці.

Асаблівую падзяку хачу выказаць ветэранам галіны, чыя спадчына ляжыць у аснове паспяховага развіцця энергетыкі. Ваш бясцэнны вопыт сёння дапамагае маладому пакаленню энергетыкаў авалодваць прафесійнымі ведамі, удасканальваць майстэрства, захоўваць і памнажаць нашы працоўныя традыцыі.

Віншую кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства энергетыкі, усіх, хто забяспечвае надзейнае функцыянаванне энергетычнай галіны. Ваша праца — значны ўнёсак у развіццё і ўмацаванне эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Жадаю вам, паважаныя калегі, прафесійных дасягненняў, невычэрпнай энергіі, моцнага здароўя, дабрабыту і шчаслівага Новага года!

Віктар Каранкевіч, міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь

Прэв'ю: БЕЛТА

Загаловак у газеце: Стратэгічна важны сектар эканомікі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?