Вы тут

Часопіс «Родная прырода» перамог у рэспубліканскім конкурсе па папулярызацыі МУР


На пашыраным пасяджэнні рабочай групы па прасоўванні Мэт устойлівага развіцця ў Рэспубліцы Беларусі абмеркавалі напрамкі работы СМІ па прасоўванні МУР у нашай краіне, а таксама падвялі вынікі рэспубліканскага конкурсу сярод сродкаў масавай інфармацыі «Ад Глабальных мэт да лакальных дзеянняў».


Вітаючы ўдзельнікаў пашыранага пасяджэння рабочай групы, міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч адзначыў, што беларускія сродкі масавай інфармацыі не проста адзін з асноўных каналаў у справе інфармавання насельніцтва пра Мэты ўстойлівага развіцця. Яны іграюць вялікую ролю ў асвятленні грамадзян аб магчымасці прымаць узважаныя і адказныя рашэнні, якія датычацца сябе, сваёй сям’і, грамадства, а таксама ўплываць на рашэнні ўлад па рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця.

Па прапанове Міністэрства інфармацыі сёлета была пашырана архітэктура па дасягненні МУР — сфарміраваны свайго роду журналісцкі пул, у які ўвайшлі прадстаўнікі рэспубліканскіх і вядучых рэгіянальных СМІ. Акрамя гэтага, Міністэрства пры падтрымцы праекта ПРААН і ЮНІСЕФ ініцыявала і правяло рэспубліканскі конкурс сярод сродкаў масавай інфармацыі «Ад Глабальных мэт да лакальных дзеянняў».

На суд журы паступіла каля 100 заявак, каля 1000 матэрыялаў у розных жанрах: нарыс, інтэрв’ю, артыкул, тэлевізійная і радыёперадача, а таксама цыклы публікацый і перадач. У намінацыі «Лепшыя матэрыялы і (ці) цыкл матэрыялаў па экалагічнай тэматыцы ў кантэксце Мэт устойлівага развіцця» перамогу атрымаў калектыў рэдакцыі часопіса «Родная прырода» Выдавецкага дома «Звязда». Усяго конкурс праводзіўся ў сямі намінацыях, якія датычыліся ў тым ліку эканамічнай тэматыкі, уразлівых слаёў насельніцтва, міжведамаснага ўзаемадзеяння, бізнес-праектаў і грамадскіх ініцыятыў, накіраваных на дасягненне Мэт устойлівага развіцця.

— У ходзе конкурсу мы адзначылі здольнасць нашых мас-медыя ўзважана, мудра арыентаваць накіраванасць пытанняў парадку ў адпаведнасці з беларускімі рэаліямі, — сказаў Аляксандр Карлюкевіч. — Мы разглядзім мэтазгоднасць далейшага правядзення конкурсу, ён будзе праводзіцца з пэўным інтэрвалам, у 1-2 гады. Запрашаю ўсіх да ўдзелу ў гэтым праекце, спадзяюся, вы сфарміруеце Парадак дня, паўплываеце на самыя праблемныя тэматычныя накірункі, які будуць разглядацца ў медыя.

Нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Мар’яна Шчоткіна таксама падкрэсліла, што сёння без мас-медыя немагчыма сфарміраваць прадстаўленне аб тых працэсах, якія адбываюцца ў грамадстве:

— І таму ваша роля, роля асобы кожнага з вас мае вялікае значэнне. Хачу падзякаваць усім удзельнікам конкурсу за грамадзянскую пазіцыю. Калі да дадзенай работы не падыходзіць усвядомлена, то нічога не атрымаецца. Калі мы сапраўды хочам прынесці карысць, стварыць грамадства для людзей, то трэба пра гэта гаварыць, паказваць, пісаць, знаёміць, з тымі людзьмі, якія непасрэдна прымаюць у гэтым удзел.

Падчас пашыранага пасяджэння прайшла панэльная дыскусія «Унёсак СМІ ў прасоўванне Мэт устойлівага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь». Яе ўдзельнікі абмеркавалі ролю СМІ ў інфармаванні насельніцтва адносна прынцыпаў устойлівага развіцця, падыходы да асвятлення падзей і пытанняў, звязаных з рэалізацыяй МУР, пагаварылі пра важнасць выбару мовы і настрою такіх матэрыялаў.

Вераніка КОЛАСАВА

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.

Палітыка

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Пра гэта ён заявіў сёння на рабочай сустрэчы з Наталляй Качанавай і Віктарам Шэйманам.