Вы тут

Георгій Калдун выйшаў у фінал украінскага вакальнага шоу X Factor


Спявак і тэлевядучы Георгій Калдун стаў адным з чатырох фіналістаў 10 сезону ўкраінскай версіі аднаго з самых папулярных музычных праектаў свеце – тэлеконкурсу для выканаўцаў і гуртоў X Factor.


Па выніках трох прамых эфіраў талент-шоу беларус, які выступае ў катэгорыі "30+" у камандзе эпатажнай спявачкі Вольгі Паляковай, заваяваў сімпатыі суддзяў і гледачоў. У апошнім, фінальным этапе праекту, які адбудзецца 21 снежня, Георгій Калдун пазмагаецца за перамогу з Элінай Івашчанкай і Марыяй Стопнік (катэгорыя "Дзяўчаты") і Антонам Вельбой (катэгорыя "Хлопцы"). Акрамя таго, да 10-годдзя праекту тэлеканал СТБ запусціў "народную прэмію", у межах якой прапанаваў гледачам вызначыць суддзяў, выканаўцаў і гледачоў за ўсе сезоны.

Нагадаем, беларускія артысты шмат разоў удзельнічалі ў мінулых сезонах украінскага шоу X Factor. Найвялікшае на дадзены момант дасягненне нашых артыстаў – выхад Яўгена Літвінковіча з Жодзіна ў суперфінал 3 сезону праекту (2013 год), пасля чаго спявак працягвае музычную кар'еру ва Украіне, дзе штогод дае каля сотні канцэртаў.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота: instagram.com/geokoldun

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.