Вы тут

Праблемы гісторыі на старонках сучаснасці


НАГАДВАЕМ!

Тым, хто цікавіцца гісторыяй па-сапраўднаму!

Усім, хто хоча пісаць пра мінулае па-сучаснаму!

 

Школьнікам, студэнтам, магістрантам, аспірантам з ліку будучых гісторыкаў і журналістаў

Сур’ёзным навукоўцам і даследчыкам-аматарам

Рэдактарам і аўтарам

 

Часопіс “Маладосць” мае намер правесці жывы і максімальна актуальны “круглы стол” пад назвай і на тэму

“Праблемы гісторыі на старонках сучаснасці”

у якім плануе разглядзець наступнае

праблемна-тэматычнае поле

  • Крытэрыі эстэтыкі новых публіцыстычных тэкстаў, прысвечаных старым часам; пошук стылю і выбар жанру;
  • Сучаснае ўсведамленне гістарычных падзей: пагрэшнасці ўспрымання і іх прычыны;
  • Духоўна-каштоўнасныя сэнсы і логіка інтэрпрэтацый;
  • Актуалізацыя мінулага: сэнсы і роля;
  • Рамантызацыя, дэманізацыя, міфалагізацыя і гейміфікацыя гістарычных падзей і асоб: ці апраўдваюцца сродкі мэтамі;
  • Пафас як праблема перавагі формы над зместам; патрыятычнае як адмоўнае;
  • Інтуітыўныя шляхі даследавання: новыя межы;
  • Сумненне як матывацыя: праблема аўтарытэту і этыка абвяржэнняў;
  • Пошукі чыстых крыніц: парады дылетантам.

Да разгляду прымаюцца арыгінальныя тэмы, якія маюць практычную каштоўнасць і могуць быць раскрыты ў вусным выступленні за 5-7 хвілін.

Актуальныя паведамленні ўдзельнікаў “круглага стала” будуць надрукаваны ў часопісе “Маладосць”.

Для ўдзелу ў “круглым стале” трэба да 15 студзеня 2020 года прыслаць на адрас vdsd@tut.by заяўку з пазнакай “круглы стол”. У заяўцы ўказаць:

  • Прозвішча, імя і імя па бацьку;
  • Месца працы/вучобы;
  • Тэлефон і электронны адрас для сувязі;
  • Назва паведамлення;
  • Сутнасць паведамлення, выкладзеная ў тэксце да 1000 знакаў;

Дадатковая інфармацыя:

8-029-149-87-93;

8-017-316-97-09;

vdsd@tut.by

Галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.