Вы тут

Раім схадзіць


Монаспектакль Івана Кірчука «Дарожка мая», міні-трэнінг па навагодніх жаданнях, Сустрэча з палітолагам Кацярынай Шульман, Навагодні кірмаш «Мяцеліца» і іншае – афіша «Звязды» з 16 па 22 снежня.


Воркшоп «Падрыхтоўка сайта да прасоўвання»

Дзе: г. Мінск, вул. Няміга, 5

Калі: 16-20 снежня

Колькі каштуе: 25 BYN

Воркшоп праводзіць Маркетынгавае агенцтва ISKRA для ўласнікаў бізнесу, кіраўнікоў, якія жадаюць падрыхтаваць свой існуючы або будучы сайт да прасоўвання. Для чаго? Каб павялічыць колькасць заявак з сайта, знізіць кошт прыцягнення кліента, палепшыць акупнасць рэкламы.

Падрыхтоўка да воркшопу. Арганізатары:

  • Правядуць аналіз вашага сайта (калі ёсць), вывучаць вашых канкурэнтаў, знойдуць найлепшыя мясцовыя і сусветныя рашэнні ў дызайне і кантэнце;
  • Прааналізуюць патэнцыял прасоўвання ў розных рэкламных каналах.

Што вы атрымаеце на варкшопе:

  • Прататып сайта, гатовага да прасоўвання – яго вы зможаце выкарыстоўваць як тэхнічнае заданне распрацоўніку;
  • Чэк-ліст сайта, па якім зможаце кантраляваць распрацоўніка сайта і праверыць вынік;
  • Першасную стратэгію прасоўвання;
  • Кансультацыю і адказы на пытанні па распрацоўцы сайта і рэкламе анлайн.

Запісацца па спасылцы.

Даведкі: +375 (29) 271-39-20 (Viber, Telegram)


Навукова-папулярны фільм «Сонечны выбух»

Дзе: Мінскі Планетарый, г. Мінск, вул. Фрунзе, 2

Калі: 17 снежня, 14:00; 21 снежня, 19:00

Колькі каштуе: 4 BYN - дзіцячы, 4,80 BYN

Адкрыйце і даследуйце цуды нашага цудоўнага Сонца! Яго неверагодная энергія падтрымлівала жыццё на Зямлі на працягу тысячагоддзяў, але цяпер пагражае нашым тэхналогіям і ладу жыцця, а аднойчы яго энергія і зусім знікне.

Гэты навукова-папулярны фільм распрацаваны Мічыганскім навуковым цэнтрам з выкарыстаннем вынікаў даследаванняў некалькіх місій геліяфізікі НАСА, уключаючы SOHO, IRIS і SDO. З яго вы даведаецеся пра эвалюцыю зорак, структуру Сонца, крыніцу яго энергіі, касмічнае надвор'е, уплыў сонечнай актыўнасці на Зямлю і многае іншае.

Адпраўляйцеся ў дзіўнае падарожжа да пачатку часоў і ў далёкую будучыню, каб выявіць сувязь нашага Сонца з касмічным кругаваротам жыцця і смерці ў Сусвеце.

Фільм даступны на рускай і англійскай мовах па папярэдніх заяўках.

Толькі ў планетарыі Вы зможаце ўбачыць незвычайнае сферычнае кіно і па заканчэнні паказу фільма Вас чакае экскурсія па зачаравальным зорным небе.

Даведкі: + 375(17)294-33-64


Жаночы клуб. Танцавальна-рухальная тэрапія - дорым свайму целу любоў

Дзе: Цэнтр паспяховых адносін, г. Мінск, вул. Завадская, 10, кабінет 25

Калі: 17 снежня, 19:00

Колькі каштуе: 15 BYN

Танцавальна-рухальная тэрапія – гэта метад псіхалогіі, які звяртаецца непасрэдна да цела, да яго рухаў і спрыяе інтэграцыі эмацыйнага і фізічнага стану. Як часта мы адмаўляем, не прымаем, не любім сваё цела.

Выкарыстанне тэхнік танцавальна-рухальнай тэрапіі дазваляе:

  • усвядоміць часткі цела і іх узаемасувязі;
  • адчуць рух цела ў прасторы;
  • устанавіць ўласныя межы і межы паміж целам і навакольным асяроддзем;
  • вызначыць зоны напружання і дыскамфорту ў целе;
  • усвядоміць свае пачуцці і вобразы, якія ўзнікаюць падчас руху і звязаць іх з жыццём;
  • атрымаць досвед пазітыўных цялесных рухаў;
  • павысіць адчуванне сілы ў сваім целе;
  • знайсці рэсурсы ўнутры сябе.

Танцавальна-рухальная тэрапія дапамагае станоўча ставіцца да сябе, любіць і прымаць сябе такімі, якія мы ёсць. На гэтай сустрэчы удзельнікі будуць спрабаваць рухацца, танчыць у розных рытмах, імправізаваць і выкарыстоўваць элементы танцавальных касцюмаў розных краін.

Што неабходна ўзяць з сабой:

  • зручную спартыўную вопратку і зменны абутак.

Рэгістрацыя.


Монаспектакль Івана Кірчука «Дарожка мая»

Дзе: Палац мастацтваў, г. Мінск, вул. Казлова, 3

Калі: 18 снежня, 18:00

Колькі каштуе: бясплатна, рэгістрацыя

Знакаміты музычны монаспектакль лідара этна-трыа «Троіца» Івана Кірчука — «Дарожка мая...», створаны па матэрыялах беларускага фальклору, які ўвасабляе сабою сінтэз духоўнай і матэрыяльнай, абрадавай і магічнай, музычнай і песеннай спадчыны беларускай культуры.

Мерапрыемства пройдзе ў рамках сустрэчы для прэзентацыі мастацкага календара з народнымі прыказкамі, створанага Беларускай асацыяцыяй сацыяльных работнікаў пры падтрымцы кампаніі А1. У яго распрацоўцы ўдзельнічалі наведвальнікі Мінскага клубнага дома «Адкрытая душа» – цэнтра рэабілітацыі для людзей з псіхічнымі захворваннямі.

Усе зарэгістраваныя гледачы атрымаюць у падарунак аўтэнтычны каляндар «Добрыя жарты».

Аб праекце.


Міні-трэнінг «Сам сабе Дзед Мароз. Як загадваць жаданні, каб яны выконваліся?»

Дзе: г. Мінск, вул. Амуратарская, 4/2

Калі: 18 снежня, 18:00

Колькі каштуе: бясплатна, рэгістрацыя

Напярэдадні Новага Года прынята чакаць цуду і марыць. Але часта бывае, што нашы жаданні так і застаюцца нявыкананымі. Што ж рабіць, каб пазбегнуць такога фіналу?

Спецыяльна для вас выступіць Наталля Цемчанка, менеджар Цэнтра падтрымкі і развіцця жаночага прадпрымальніцтва ААТ «Белінвестбанк», фінансавы коуч і інвестар.

На сустрэчы вы:

  • даведаецеся тры прычыны, чаму мэты не дасягаюцца;
  • навучыцеся аддзяляць свае мэты і мары ад чужых;
  • намарыце сабе шчасця на найбліжэйшы год;
  • створыце план заваявання мары і пачнеце яго рэалізоўваць.

З сабой захапіце нататнік і ручку.

Даведкі: + 375-29 368-83-72


Сустрэча з палітолагам Кацярынай Шульман

strelkamag.com

Дзе: Prime Hall, г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 65

Калі: 19 снежня, 19:00

Колькі каштуе: бясплатна, рэгістрацыя

19 снежня ў гасцях у Andersen будзе Кацярына Шульман, папулярны палітолаг-асветнік і публіцыст. Гэта менавіта той чалавек, які можа расказаць, якім будзе свет заўтра. Расказаць, абапіраючыся на бесстароннюю статыстыку і аналіз, але пры гэтым даступна, ярка і цікава.

Удзельнікі пагавораць аб рынку працы будучыні.

  • Якія глабальныя і нашы, рэгіянальныя, тэндэнцыі?
  • Якія напрамкі «вымруць», а якія стануць больш запатрабаванымі?
  • Ці ёсць у дзяржаве будучага месца беспрацоўю?
  • Што варта ведаць і ўмець, каб заўсёды заставацца патрэбным?
  • Якая трансфармацыя чакае грамадскія інстытуты?
  • Як зменіцца лад сям'і, дзяржавы, сістэмы адукацыі?
  • Чаму, у рэшце рэшт, вучыць нашых дзяцей, каб аднойчы яны нам шчыра падзякавалі?

Навагодні кірмаш «Мяцеліца»

Дзе: Камароўскі рынак, г. Мінск, вул. В. Харужай, 8

Калі: з 21 снежня, 12:00

Колькі каштуе: бясплатна

Кірмаш будзе ўяўляць сабой алею з 24 зімовых хатак з небам з агеньчыкаў, а таксама класныя лакацыі для фота, месцы для рэлаксу і сустрэч з сябрамі. Цёплыя агеньчыкі, стылёвая і пяшчотная музыка, фантастычная атмасфера, дзе хочацца кружыцца ад шчасця, загадваць жаданні і весяліцца!

Праграма:

11 дзён з 12:00 да 22:00 ўсіх гасцей чакае свята ежы і падарункаў.

Арганізатары падрыхтавалі штодзённую дзіцячую дзённую праграму для дзяцей з Дзедам Марозам і іншымі персанажамі, прыгожыя фотазоны, адкрыты кінатэатр, навагоднюю пошту з бясплатнымі паштоўкамі, выступленне артыстаў і аніматараў. На кірмашы вы зможаце паўдзельнічаць у гульнях для дзяцей і дарослых, карагодах, пакатацца на атракцыёнах, паслухаць музыку і нават паспяваць!

  • 21 снежня адбудзецца афіцыйнае ўрачыстае адкрыццё кірмашу, на якім вы зможаце ўбачыць прыгожую шоу-праграму з удзелам вулічных тэатраў, шоу барабаншчыц, артыстамі і класнымі музыкамі.
  • З 31 снежня на 1 студзеня мерапрыемства будзе працаваць да 6 раніцы!

А што купіць на кірмашы?

Жывыя дацкія елкі, прыгожы дэкор для дома, падарункі, старадаўнія прысмакі, крафтавы хлеб, выпечка з тандыру, усходнія вострыя прыправы, гарбата, сувеніры, святочная посуд, піратэхніка.

Падрабязнасці на сайце.


Свята «Прыехала Каляда на белым вазочку»

Дзе: Музей гісторыі беларускай літаратуры, Мінск, вул. М. Багдановіча, 13

Калі: з 16 снежня, 12:00

Колькі каштуе: 5 BYN

На мерапрыемстве удзельнікі будуць прыгадваць абрады і звычаі нашых продкаў, даведаюцца, хто такія калядоўшчыкі і што яны рабілі падчас калядных святаў, якія песні спявалі, якія танцы танчылі, у якія гульні гулялі. Вядучыя разам з дзецьмі створаць сваіх калядоўшчыкаў, а касцюмы дазволяць адчуць сябе сапраўднымі ўдзельнікамі калядных імпрэз.

Каляды – адно з улюбленых святаў. Таму для маленькіх і дарослых наведвальнікаў падрыхтавалі сапраўднае дзейства, дзе кожны стане ўдзельнікам і дапаможа ў ратаванні Калядаў і Новага года.

Госці атрымаюць шмат уражанняў, прыемных неспадзяванак, а кожны “ратаўнік свята” пасля мерапрыемства атрымае падарунак ад Музея.

Запрашаюць школы, бацькоў разам з дзецьмі прыемна правесці час разам з музеем з 16 снежня 2019 па 17 студзеня 2020.

Даведкі: bellitmuseum.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.