Вы тут

Панда як гіперспасылка


Панда як гіперспасылка

Або чаму “Маладосць” не падводзіць вынікі

 

Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч пісаў: “Рабі нечаканае”. Ён быў бы цудоўным Дзедам Марозам. Бо навагоднія святы — гэта не падвядзенне вынікаў, гэта штуршок наперад, быццам на санках з горкі. Гэта сюрпрызы, гэта здзіўленні.

Новы Год ў першую чаргу “Новы”. Таму “Маладосць” не падводзіць вынікі, а працягвае рабіць нечаканае і прапаноўваць новае. Чаму на вокладцы снежаньскай “Маладосці” з’явілася панда? Гэта такая жывая спасылка на Вялікую Кітайскую… частку нумара і адначасова, як ні дзіўна, жывое ўвасабленне нашай, беларускай зімы — мяккая, цёплая, у чорныя плямачкі.

У кітайскай частцы снежаньскай “Маладосці” — інтэрв’ю з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Анатоліем Тозікам, вершы Оўян Цзянхэ ў перакладзе Мікіты Баравіка, артыкул Анастасіі Букатай да 105-годдзя часопіса «Новая моладзь», эсэ Чжан Лін «Жыццяпіс Дзеткі», казка Тан Тан «Цяньцзы — рыба», аповесць Чжан Лін «Пустое гняздо» і шмат іншага…

У гэтыя пераднавагоднія дні “Маладосць” праводзіць новыя паралелі і мерыдыяны на вечнамаладой Зямлі, якая цяпер сімвалізуе шарык з ялінкі, такі бліскучы, такі каляровы, такі святочны. Часопіс застаецца сучасным і актуальным і з каляднымі вершамі і чарговымі выпускамі калонак і рубрык. Усё разам зліваецца ў нумары ў адну дзіўную, часткова постмадэрнічную з’яву. Адлюстраванні даюць новыя адбіткі, сляды ствараюць новыя крокі, з Кітая расказваюць пра Беларусь, Мінск ператвараецца ў кашэчы горад, Джойс перасякаецца з Каліноўскім, а беларуская перакладчыца на прыкладзе нідэрландскага пісьменніка раскрывае, што такое кітайскі дэтэктыў.

У гэтыя дні так хочацца падвесці вынікі пад цёплым пледам, атрымаць асалоду ад пройдзенага этапу, спыніцца, каб з новымі сіламі бегчы далей. Але “Маладосць” не спыняецца. На навагодняй ялінцы круціцца шар.

 

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.