Вы тут

Памёр славуты беларускі хакеіст Уладзімір Цыплакоў


Пайшоў з жыцця адзін з лепшых у гісторыі Беларусі хакеістаў Уладзімір Цыплакоў. Пра гэта паведамляе belarushockey.com.


Фота hockey.by

Уладзімір Цыплакоў выступаў за мінскія «Дынама» і «Юнацтва», яраслаўскае «Тарпеда» і казанскі «Ак Барс». Правёў у складзе «Лос-Анджэлеса» і «Бафала» больш за 300 матчаў у НХЛ, паведамляе tut.by.

У складзе зборнай Беларусі выступаў на Алімпійскіх гульнях у Нагана і Солт-Лэйк-Сіці.

Тройчы прызнаваўся найлепшым хакеістам Беларусі. Па заканчэнні гульнявой кар'еры трэніраваў мінскае «Дынама», чалябінскі «Трактар», омскі «Авангард», чарапавецкую «Северсталь», салігорскі "Шахцёр", уваходзіў у штаб зборнай Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.