Вы тут

Румас і Мядзведзеў абмеркавалі пытанні па пастаўках нафты і газу на 2020 год


Адбылася тэлефонная размова прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса са старшынёй урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.


Бакі абмеркавалі ход выканання даручэнняў, дадзеных прэзідэнтамі дзвюх краін у Сочы 7 снежня гэтага года, а таксама намецілі графік маючых адбыцца кантактаў.

Акрамя таго, кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі рашэнне першачарговых пытанняў па пастаўках нафты і газу на 2020 год.

Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў дамовіліся стэлефанавацца на наступным тыдні пасля сустрэчы кіраўнікоў працоўнай групы па выпрацоўцы прапаноў аб далейшым развіцці беларуска-расійскай інтэграцыі.

Прэв'ю: government.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.