Вы тут

Беларуска возьме ўдзел у конкурсе “Міс Свету”, які пройдзе 14 снежня


Трэцякурсніца Інстытута бізнесу БДУ Анастасія Лаўрынчук прадставіць Беларусь у фінале конкурсу “Міс Свету”. Шоу адбудзецца 14 снежня ў Лондане.


Усяго ў фінале прэстыжнага конкурсу прымуць удзел 90 дзяўчат з розных краін. Карону новай “Міс Свету” перадасць тытулаваная ў 2018 годзе мексіканка Ванэса Понсэ дэ Леон.

Конкурс “Міс свету” ўпершыню быў праведзены ў 1951 годзе ў Лондане і заставаўся яго “сталіцай” да 1988 года ўключна. З 1989 года спаборніцтва праводзіцца ў розных краінах і на розных кантынентах з перыядычным вяртаннем у брытанскую сталіцу.

Чакаецца, што фінал конкурсу будзе паказаны ў 150 краінах.

Трансляцыя сусветнага шоу адбудзецца 14 снежня на тэлеканале АНТ у 23.20.

Падтрымаць беларускую прыгажуню можна праз афіцыйнае галасаванне конкурсу. Для гэтага неабходна:

  1. зайсці на афіцыйны сайт конкурсу і прайсці рэгістрацыю з дапамогай акаўнта Facebook / Google / Instagram;
  2. зайсці ва ўкладку Contestants;
  3. знайсці Anastasiya Laurynchuk - Belarus;
  4. перайсці ў профіль і націснуць Vote;

З аднаго акаўнта можна пакінуць толькі адзін голас.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.