Вы тут

Больш за мільён салодкіх падарункаў плануе падрыхтаваць сёлета «Камунарка»


За год цукерачны гігант стварае 30 тысяч тон прадукцыі: цукерак, шакаладак, вафельных торцікаў і эксклюзіўных «салодкіх карцін», распісаных уручную.


Зберагаючы традыцыі, «Камунарка» паралельна абнаўляе свае лініі, каб дасягнуць большага імпартазамяшчэння. Серыя шакаладу «Дзіцячыя гісторыі», па словах генеральнага дырэктара прадпрыемства Івана ДАНЧАНКІ, гэта «поўны аналаг малочнага шакаладу Kіnder, толькі без пальмавага алею». У найбліжэйшай будучыні прадпрыемства плануе інвеставаць грошы ў карамельныя вырабы і стварыць малочны шакалад для дзяцей з серыі «Прэзідэнт».

Перад навагоднімі святамі больш як паўтаратысячны калектыў фабрыкі павялічваецца на 150 чалавек, якіх наймаюць спецыяльна для фасоўкі падарункаў.

— Гэта ў асноўным бабулі, якія з пяшчотай і нават з песнямі працуюць на лініі і думаюць, як робяць салодкія падарункі для сваіх унукаў. Кожны пяты з нашых супрацоўнікаў, хто не працуе непасрэдна ў цэху, таксама штодня выходзіць на фасоўку. З дрэнным настроем увогуле з цукеркамі працаваць нельга, бо горкія атрымаюцца, — упэўнены кіраўнік «Камунаркі».

А ўжо ў лютым на фабрыцы пачнуць рыхтавацца да 2021 года, прыдумваць новыя смакі, формы і колеры салодкіх шэдэўраў.

Ірына СІДАРОК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.