Вы тут

Большасць аб'ектаў бытавога абслугоўвання на Гомельшчыне адкрылі індывідуальныя прадпрымальнікі


Сетка бытавога абслугоўвання Гомельскай вобласці з пачатку гэтага года павялічылася на 78 аб'ектаў, пры гэтым абсалютная большасць — гэта аб'екты індывідуальных прадпрымальнікаў. Пра гэта паведаміў на апаратнай нарадзе ў Гомельскім аблвыканкаме начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Аляксандр КАЧАН.


Як паведамляе БелТА, сетка бытавога абслугоўвання ў галіне налічвае амаль 3,64 тысячы аб'ектаў, з якіх больш за палову належыць юрыдычным асобам. «Пры гэтым сёлета за 11 месяцаў сетка павялічылася на 78 аб'ектаў, 99 % з якіх — аб'екты індывідуальных прадпрымальнікаў», — удакладніў Аляксандр Качан.

Начальнік галоўнага ўпраўлення адзначыў, што, па звестках на пачатак снежня, бытавыя паслугі ў рэгіёне аказвае больш за 4,3 тысячы суб'ектаў гаспадарання, з якіх 30 % — юрыдычныя асобы, 70 % — індывідуальныя прадпрымальнікі. З пачатку года колькасць такіх суб'ектаў у рэгіёне вырасла на 167: 128 — ІП, 39 — юрыдычныя асобы.

Аналіз структуры абласной сеткі бытавога абслугоўвання насельніцтва паказвае, што найбольшую ўдзельную вагу маюць аб'екты па аказанні паслуг цырульняў і салонаў прыгажосці (20,7 %), тэхнічным абслугоўванні і рамонце транспартных сродкаў (11,2 %), вытворчасці, рамонце адзення і тэкстыльных вырабаў (9,3 %), рамонце і ўстаноўцы камп'ютараў, офісных і іншых машын (амаль 8,3 %). У структуры ж відаў паслуг, якія аказваюць без аб'екта бытавога абслугоўвання, найбольшую долю — звыш траціны — маюць рамонтныя і будаўнічыя паслугі. Фізасобы часцей за ўсё (амаль 54 % у агульнай структуры) займаюцца цырульніцкай справай, касметычнымі паслугамі, манікюрам і педыкюрам.

Аляксандр Качан растлумачыў, што для забеспячэння сацстандартаў у сферы бытавога абслугоўвання ў раёнах вобласці прыняты рашэнні, якія вызначаюць формы (выязныя, стацыянарныя) для кожнага населенага пункта. «У кожным райцэнтры распрацаваны і зацверджаны графікі абслугоўвання сельскіх населеных пунктаў, вызначаны тэлефонныя нумары і час іх работы для прыёму заявак ад насельніцтва. Нарматывы дзяржаўных сацстандартаў у сферы бытавога абслугоўвання ў рэгіёне выконваюцца», — падкрэсліў ён.

Па словах дакладчыка, асноўная нагрузка па выкананні сацстандартаў на вёсцы ўскладзена на арганізацыі, якія ўваходзяць у структуру холдынга бытавога абслугоўвання «Гомельаблбыт». Так, камбінаты бытавога абслугоўвання аказваюць спектр розных паслуг у 18 раёнах вобласці, у Лельчыцкім і Жыткавіцкім — унітарныя прадпрыемствы, у Хойніцкім — ІП, фізасобы і юрыдычныя асобы.

Старшыня аблвыканкама Генадзь Салавей звярнуў увагу на тое, што пералік паслуг, у тым ліку і на вёсцы, неабходна пашыраць, больш актыўна рэкламаваць іх. «Галоўнае — улічваць патрэбы насельніцтва», — падкрэсліў кіраўнік вобласці.

Прэв'ю: heise-regioconcept.de

Загаловак у газеце: Распачаць уласны бізнес

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым здзівілі фіналісты праекта TEDxYouth@Mіnsk?

Чым здзівілі фіналісты праекта TEDxYouth@Mіnsk?

Канферэнцыя прайшла ў анлайн-фармаце на відэасэрвісе VOKA.

Грамадства

Інтэр'ер для эстраднай зоркі. Глусчане сведчаць, што Філіп Кіркораў заказваў на іх фабрыцы дзверы

Інтэр'ер для эстраднай зоркі. Глусчане сведчаць, што Філіп Кіркораў заказваў на іх фабрыцы дзверы

Зараз такой фабрыкі няма, але ёсць людзі, якія могуць згадаць гісторыю яе існавання.

Грамадства

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрыўся Музей гісторыі камсамола і маладзёжнага руху Беларусі

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрыўся Музей гісторыі камсамола і маладзёжнага руху Беларусі

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрыўся Музей гісторыі камсамола і маладзёжнага руху Беларусі.