Вы тут

Жыхарка Капыля арганізавала фінансавую піраміду


У Капылі праваахоўныя органы раскрылі маштабнае махлярства, здзейсненае па прынцыпе фінансавай піраміды. Падазраванай апынулася 32-гадовая мясцовая жыхарка, ад дзеянняў якой нанесены ўрон амаль на 400 тыс. рублёў. Пра гэта інфармуе МУС.


- Прадстаўляючыся паспяховым прадпрымальнікам у сферы будаўніцтва, яна прапаноўвала жыхарам раёна ўкласціся ў развіццё бізнесу, звязанага з уцяпленнем трубаправодаў. Для гэтага трэба было толькі пазычыць пэўную суму грошай пад выгадны адсотак, - распавёў Уладзімір Рудакоўскі, намеснік начальніка Капыльскага РАУС.

Пазней высветлілася, што ніякай камерцыі не існавала. Грошы першых крэдытораў жанчына выдаткавала, а каб вярнуць даўгі, шукала новых «кліентаў». У выніку серыя пазык з сакавіка па кастрычнік 2019 года спынілася на некалькіх жыхарах райцэнтра. У агульнай складанасці яны пазбавіліся 160 тысяч долараў, 18 тысяч еўра і 510.000 расійскіх рублёў, пра што было паведамлена ў міліцыю.

Падазраваную адправілі ў ІЧУ, а матэрыялы праверкі перадалі следчым для дачы прававой ацэнкі яе дзеянням.

Прэв'ю: profinance.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.

Эканоміка

Дзесяць пытанняў пра крэдыты, або Што трэба ведаць аб крэдыце, каб ён стаў сродкам рэалізацыі мэт, а не цяжарам на плячах

Дзесяць пытанняў пра крэдыты, або Што трэба ведаць аб крэдыце, каб ён стаў сродкам рэалізацыі мэт, а не цяжарам на плячах

Пра што абавязкова трэба падумаць перад тым, як браць на сябе фінансавыя абавязацельствы перад банкам?