Вы тут

Унікальная ФабЛаб-платформа створана ў Ліцэі БДУ


Сучасная лабараторыя скіравана на развіццё інжынернай адукацыі сярод навучэнцаў, паведамілі ў прэс-службе ўніверсітэта.


bsu.by

Яна абсталявана 3D-прынтэрамі, паяльной станцыяй, маецца неабходны слясарны інструмент і электронныя кампаненты. Тут таксама ўстаноўлены інтэрактыўная дошка і праектар для правядзення лекцый і майстар-класаў.

Скарыстацца спецыялізаванай прасторай, вырабіць неабходны прадмет і сабраць эксперыментальны ўзор могуць усе ахвотныя ліцэісты. Перад пачаткам работы з абсталяваннем кожны навучэнец павінен зарэгістравацца ў спецыяльнай сістэме, прайсці стартавае навучанне і тэхніку бяспекі. Для ацэнкі вынікаў пачаткоўцаў-інжынераў лабараторыі прадугледжаны запуск рэйтынгавай сістэмы.

Акрамя таго, з наступнага навучальнага года плануецца набор на фізіка-інфармацыйны профіль, які ўключае вывучэнне інжынерыі, 3D-мадэлявання, робататэхнікі і электронікі.

Стварэнне спецыялізаванага класа стала магчымым пры падтрымцы кампаніі EnCata.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.