Вы тут

Мінчанін за сувенірныя долары набыў аўтамабіль


Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі Фрунзенскага РУУС г. Мінска затрыманы жыхар сталіцы, які ашуканскім шляхам завалодаў аўтамашынай мінчаніна.


З просьбай вярнуць грашовыя сродкі за продаж аўтамабіля да праваахоўнікаў звярнуўся 34-гадовы жыхар сталіцы.

Мужчына распавёў, што ў студзені набыў аўтамабіль Volkswagen Jetta ў маладога чалавека, які размясціў аб’яву аб продажы аўто ў сеціве, але не паспеў перааформіць уласнасць на сябе. Праз некаторы час былы ўладальнік звярнуўся да мінчаніна, але ўжо з просьбай выкупіць транспартны сродак назад. Мужчына пагадзіўся. Дамовіўшыся пра сустрэчу, ён перадаў аўтамабіль былому ўладальніку, за што атрымаў 350 долараў. Пазней гараджанін выявіў, што валюта, якая была перададзена яму ў якасці аплаты, аказалася сувенірнай.

Праваахоўнікі ўстанавілі, што да ашуканскіх дзеянняў аказаўся датычны 21-гадовы мінчанін. Аператыўнікам малады чалавек абгрунтаваў свой учынак цяжкім матэрыяльным становішчам, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама

За махлярства грамадзяніну можа пагражаць пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ або штрафу, або папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышту, або абмежавання волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўлення волі на той ж тэрмін.

Вядома, што раней малады чалавек да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: misanec.ru

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.