Вы тут

13 снежня адправіцца ў рэйс першы навагодні экспрэс да Дзеда Мароза


Турыстычны праект “Падарожжа ў Маёнтак Дзеда Мароза” існуе ўжо на працягу васьмі гадоў і карыстаецца вялікай папулярнасцю як у жыхароў, так і ў гасцей нашай краіны. Ён стаў лаўрэатам і ўладальнікам спецыяльнай узнагароды “Лепшы ў рэгіёне” рэспубліканскага конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь” 2018 года, а сістэма якасці работы турыстычнага цэнтра БЧ “Дартур” пацверджана сертыфікатам адпаведнасці патрабаванням міжнароднага стандарту ISO 9001, распавялі ў прэс-цэнтры магістралі.


Спецыяльны маршрут выхаднога дня разлічаны на турыстаў у навагоднія і калядныя святы, а таксама на перыяд зімовых канікул -- на школьнікаў. Спецыяльны Навагодні цягнік, які складаецца з купэйных вагонаў, будзе курсіраваць з Мінска ў маёнтак Дзеда Мароза ў Нацыянальным парку “Белавежская Пушча” 13, 20, 24, і 27 снежня, а таксама 2, 4, 6 і 11 студзеня.

Паездкі прапануюцца ў фармаце тураў выхаднога дня з выездам у пятніцу ўвечары, а рэйсы Навагодняга экспрэса 24 снежня, 2, 4, 6 і 11 студзеня разлічаны на перыяд зімовых канікул у школьнікаў.

Навагодні састаў будзе адпраўляцца ў маёнтку Дзеда Мароза са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 21.57 і прыбываць у Брэст раніцай наступнага дня ў 7.50, адкуль турыстаў даставяць у Белавежскую пушчу на камфартабельных аўтобусах.

Святочную атмасферу пасажыры адчуюць з першых хвілін — каля вагонаў іх сустрэнуць дзяўчыны-правадніцы ў касцюмах Снягурак.

У Нацыянальным парку госці правядуць цэлы дзень. Падарожнікаў чакае насычаная навагодняя экскурсійная праграма: яны ўбачаць домік Снягуркі, чароўную млын, наведаюць музей падарункаў Дзеда Мароза – “Скарбніцу”, пабываюць на алеі знакаў Усходняга календара і паляне дванаццаці месяцаў, устануць у карагод каля навагодняй ёлкі і, вядома, сустрэнуцца з гаспадаром рэзідэнцыі -- Дзедам Марозам.

У праграму тура таксама ўваходзіць знаёмства з музеем прыроды Нацыянальнага парка “Белавежская Пушча”, шпацыр уздоўж вальераў з жывёламі і пачастунак блінамі з гарбатай на пушчанскіх травах.

Назад у сталіцу з Брэста Навагодні цягнік накіруецца ў 17.28 і прыбудзе ў Мінск у 22.18. Яркім момантам падарожжа стане забаўляльная праграма з аніматарамі і сустрэча з чыгуначным Дзедам Марозам. Юныя вандроўнікі раскажуць Дзеду Марозу вершы, праспяваюць з ім песенькі, пацешаць сваімі малюнкамі -- уражаннямі пра паездку, разгадаюць загадкі і, вядома, атрымаюць салодкія пачастункі.

Як зазначылі ў прэс-цэнтры БЧ, штогод турыстычным цягніком па маршруце Мінск – Брэст -- Мінск перавозіцца больш за 1,6 тысячы чалавек. Плануецца, што ў бягучым сезоне “Падарожжа ў Маёнтак Дзеда Мароза” зробяць больш за дзве пасажыраў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.